Васіль Паўлавіч Комлеў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Васіль Паўлавіч Комлеў
Дата нараджэння 31 снежня 1918(1918-12-31)
Месца нараджэння
Дата смерці 2004
Альма-матар
Месца працы
Род войскаў партызан
Званне малодшы лейтэнант[1]
Узнагароды і званні
ордэн Леніна ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Айчыннай вайны I ступені медаль «Партызану Айчыннай вайны» I ступені медаль «Партызану Айчыннай вайны» II ступені медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»

Васіль Паўлавіч Комлеў (31 снежня 1918, сяло Верхатор, Ішымбайскі раён, Башкірская АССР — 2004[2]) — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху ў Віцебскай вобласці. Кандыдат эканамічных навук (1959).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З ліпеня 1941 года на фронце, памочнік начальніка аператыўнага аддзела штаба арміі. У партызанах з 1941 года: з сакавіка 1942 года камандзір атрада. З кастрычніка 1942 года ў распараджэнні БШПР. З мая 1943 года камандзір арганізацыйнай групы, атрада, у верасні 1943 — чэрвені 1944 гадоў 2-й партызанскай брыгады імя К. С. Заслонава. Пасля вайны намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама, на гаспадарчай рабоце ў Багушэўскім раёне. Скончыў ВПШ пры ЦК УКП(б) (1949). З 1960 года старшы выкладчык, дацэнт, з 1967 года прарэктар, з 1972 года загадчык кафедры Беларускага інстытута народнай гаспадаркі імя Куйбышава.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]