Васіль Сямёнавіч Пыжыкаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Васіль Сямёнавіч Пыжыкаў
Дата нараджэння 15 снежня 1893(1893-12-15)
Месца нараджэння
Дата смерці 28 лютага 1969(1969-02-28) (75 гадоў)

Васіль Сямёнавіч Пыжыкаў (партызанскія мянушкі Уладзіміраў, Стары, 15 снежня 1893, вёска Ерашоўка, Крупскі раён — 28 лютага 1969) — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху ў Мінскай вобласці.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З 1917 года ў Чырвонай гвардыі, камандзір атрада. Удзельнік грамадзянскай вайны, камандзір партызанскага атрада на Беларусі. Член РСДРП(б) з 1917. З 1919 у Чырвонай Арміі, камісар палка, памочнік камісара, камісар брыгады. З 1921 намеснік камандзір асобнага батальёна партызанскага злучэння на Далёкім Усходзе. З 1942 на партыйнай і гаспадарчай рабоце. У партызанах з чэрвеня 1942: камандзір атрада, у жніўні 1942 — маі 1943 партызанскай брыгады «Стары», у кастрычніку — снежні 1942 член падпольнага міжрайпартцэнтра Барысаўскай зоны. У 1943 арыштаваны і да 1948 знаходзіўся ў турме, рэабілітаваны ў 1955. У 1948—57 на гаспадарчай рабоце ў Мінскай вобласці. Член ЦК КП(б)Б у 1932—37. Яго імем названа вуліца ў Барысаве.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]