Васіль Сяргеевіч Трафіменка
Васіль Сяргеевіч Трафіменка | ||||
---|---|---|---|---|
| ||||
|
||||
|
||||
Нараджэнне |
1938 |
|||
Партыя | КПСС | |||
Адукацыя | ||||
Дзейнасць | палітык | |||
Узнагароды |
Васіль Сяргеевіч Трафіменка (1938, Бялынавічы, Віцебскі раён, Віцебская вобласць, Беларуская ССР) — беларускі палітычны і дзяржаўны дзеяч.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў Віцебскі ордэна «Знак Пашаны» ветэрынарны інстытут імя Кастрычніцкай рэвалюцыі. Пасля сканчэння інстытута працаваў загадчыкам ветэрынарнага ўчастка ў в. Курына. Старшыня калгаса «Беларусь» і намеснік начальніка Упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Віцебскага раёна (райсельгасхарч)[1].
1-ы сакратар Віцебскага райкома КПБ[2]
Прымаў удзел у II Усесаюзным пленуме ЦК УЛКСМ у Маскве і XIX Усесаюзнай канферэнцыі КПСС[1].
У 1990 годзе быў абраны дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларускай ССР XII-га склікання ад Суражскай выбарчай акругі № 146. Працаваў намеснікам старшыні Віцебскага абласнога аб’яднання па вытворчасці свініны[3].
Зноскі
- ↑ а б Диканова, Т.. 30 лет трудовой деятельности связывают Василия Трофименко с Витебским районом (руск.)(недаступная спасылка). Жыццё Прыдзвіння (18 студзеня 2018). Архівавана з першакрыніцы 4 снежня 2020. Праверана 19 лістапада 2020.
- ↑ Ушанаваныя Радзімай // Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Віцебскага раёна / Рэдкалегія: А. П. Красоўскі і інш.; Уклад. У. І. Мезенцаў; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: Маст. літ., 2004. — 772 с.: іл. — С. 690. — ISBN
- ↑ Гілевіч, Н.. Дзевяноста трэці год. Дзённік . Беларускі гістарычны агляд (18 сакавіка 2011). Праверана 19 лістапада 2020.
- Нарадзіліся ў 1938 годзе
- Нарадзіліся ў Віцебскім раёне
- Выпускнікі Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Асобы
- Члены КПСС
- Дэлегаты XIX канферэнцыі КПСС
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання
- Першыя сакратары райкамаў КПБ