Беларускі гістарычны агляд (часопіс)
«Беларускі гістарычны агляд» | |
|
|
Галоўны рэдактар | Генадзь Сагановіч |
---|---|
Заснавана | 1994 |
Мова | беларуская, |
Перыядычнасць | 2 разы на год |
ISSN | 1392-902X |
Вэб-сайт | belhistory.eu |
Беларускі гістарычны агляд (Belarusian historical review) — недзяржаўны незалежны навуковы часопіс, прысвечаны гісторыі Беларусі і актуальнаму стану беларускай гістарыяграфіі. Галоўны рэдактар — Генадзь Сагановіч.
Пачаў выходзіць у 1994. Да 2004 выдаваўся ў Мінску. З 2006 выдаецца пры Еўрапейскім Гуманітарным Універсітэце. Часопіс змяшчае артыкулы, агляды, рэцэнзіі, архіўныя матэрыялы і інфармацыйныя зацемкі па беларускай і ўсходнееўрапейскай гісторыі без храналагічных абмежаванняў. Рэзюмэ на англійскай, нямецкай мовах.
Бібліятэка БГА[правіць | правіць зыходнік]
Кніжная серыя «Бібліятэка БГА» была заснавана ў 1999 г. Спецыялізуецца на выданні актуальных гістарычных даследаванняў, твораў замежнай беларусікі, а таксама на публікацыі гістарычных крыніц (дакументаў, успамінаў і інш.). Некаторыя выданні даступныя для запампоўкі[1].