Перайсці да зместу

Васіль Фёдаравіч Некрашэвіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Васіль Фёдаравіч Некрашэвіч
Старшыня Галоўнай дзяржаўнай падатковай інспекцыі пры Кабінеце Міністраў Рэспублікі Беларусь
6 лістапада 1992 — верасень 1994
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Вячаслаў Кебіч
Міхаіл Чыгір
Папярэднік Іван Макаед
Пераемнік Мікалай Дзямчук

Нараджэнне 1947
Смерць 9 студзеня 2015(2015-01-09)
Адукацыя

Васі́ль Фёдаравіч Некрашэвіч (1947 — 9 студзеня 2015) — беларускі дзяржаўны дзеяч, старшыня Галоўнай дзяржаўнай падатковай інспекцыі Беларусі (1992—1994).

У 1970 годзе скончыў Беларускі політэхнічны інстытут, у 1998 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

6 лістапада 1992 года прызначаны Старшынёй Галоўнай дзяржаўнай падатковай інспекцыі пры Міністэрстве фінансаў Рэспублікі Беларусь.[1]

29 красавіка 1994 года быў прызначаны першым намеснікам Міністра фінансаў — начальнікам Галоўнай дзяржаўнай падатковай інспекцыі пры Міністэрстве фінансаў Рэспублікі Беларусь.[2]

З 3 красавіка 1995[3] па 21 лютага 2002 года[4] — намеснік Міністэрства па кіраванню дзяржаўнай маёмасцю і прыватызацыі Рэспублікі Беларусь.

  1. ПАСТАНОВА Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 6 лістапада 1992 года № 672 «Аб прызначэнні В. Ф. Некрашэвіча намеснікам Міністра фінансаў — начальнікам Галоўнай дзяржаўнай падатковай інспекцыі» (руск.)
  2. ПАСТАНОВА Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29 красавіка 1994 г. N 296 «Аб першым намесніку Міністра фінансаў Рэспублікі Беларусь — начальніку Галоўнай дзяржаўнай падатковай інспекцыі пры Міністэрстве фінансаў Рэспублікі Беларусь» (руск.)
  3. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 3 красавіка 1995 г N 125 «Аб вызваленні В. Ф. Некрашэвіча ад пасады першага намесніка міністра фінансаў Рэспублікі Беларусь — начальніка галоўнай дзяржаўнай падатковай інспекцыі»(недаступная спасылка) (руск.)(недаступная спасылка)
  4. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 21 лютага 2002 г. № 124 «Аб вызваленні В. Ф.НЕКРАШЭВІЧА ад пасады намесніка Міністра па кіраванні дзяржаўнай маёмасці і прыватызацыі Рэспублікі Беларусь» (руск.)