Перайсці да зместу

Сяргей Эдуардавіч Налівайка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сяргей Эдуардавіч Налівайка
Сцяг Міністр па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь Сцяг
27 снежня 2014 — 2 снежня 2024
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Андрэй Кабякоў
Сяргей Румас
Раман Галоўчанка
Папярэднік Уладзімір Палуян

Нараджэнне 24 кастрычніка 1973(1973-10-24) (51 год)
Адукацыя

Сяргéй Эдуáрдавіч Налівáйка (нар. 1973, г. Бабруйск, Магілёўская вобласць, БССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч, міністр па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь.

У 1995 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт. У 1995—2003 гадах працаваў на розных пасадах у інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па г. Бабруйску.

У 2003—2005 гадах — намеснік кіраўніка адміністрацыі Ленінскага раёна г. Бабруйска. У 2005 годзе скончыў Акадэмію кіравання пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. У 2005—2010 гадах — начальнік інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Кастрычніцкім раёне Магілёва.

З 2010 года — першы намеснік міністра па падатках і зборах. З 27 снежня 2014 года — міністр па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь.

16 кастрычніка 2015 года пастановай Савета Міністраў № 870 у складзе Урада склаў свае паўнамоцтвы перад нававыбраным Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь[1], а 17 снежня 2015 года ўказам Прэзідэнта № 500 зноў зацверджаны на пасадзе міністра[2].

2 снежня 2024 года прызначаны памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектарам па Магілёўскай вобласці[3].

Зноскі