Канстанцін Андрэевіч Сумар
Канстанцін Андрэевіч Сумар | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Сяргей Сідорскі Міхаіл Мясніковіч |
||||||
Папярэднік | Васіль Далгалёў | ||||||
Пераемнік | Анатоль Ліс | ||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Генадзь Навіцкі Сяргей Сідорскі |
||||||
Папярэднік | пасада заснавана | ||||||
Пераемнік | Ганна Дзейка | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Мікалай Дзямчук | ||||||
Пераемнік | пасада скасавана | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
15 студзеня 1949 (75 гадоў) |
||||||
Адукацыя | |||||||
Узнагароды |
Канстанці́н Андрэ́евіч Су́мар (нар. 15 студзеня 1949, в. Вічын Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці, БССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч, былы Міністр па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь (2001—2004), былы старшыня Брэсцкага аблвыканкама (2004—2014). Дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь дванаццатага склікання, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга і чацвёртага скліканняў.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў у 1973 годзе Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут па спецыяльнасці «Вучоны-аграном», у 1987 годзе — Мінскую вышэйшую партыйную школу. Член-карэспандэнт БІА.
З 1970 — інжынер-гідрамеліяратар калгаса імя У. І. Леніна Лунінецкага раёна.
У 1971—1975 гадах працаваў галоўным аграномам, намеснікам старшыні калгаса «Шлях Леніна» Лунінецкага раёна.
У 1975—1981 гадах — старшыня калгаса «Світанак» Лунінецкага раёна.
У 1981—1991 гадах — першы намеснік старшыні выканаўчага камітэта Лунінецкага раённага Савета народных дэпутатаў, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі, другі, першы сакратар Брэсцкага райкама КПБ.
У 1991—1995 гадах — старшыня Брэсцкага раённага Савета народных дэпутатаў, старшыня Брэсцкага райвыканкама.
У 1996—1998 гадах — намеснік начальніка Службы кантролю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, намеснік Старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь.
У 1998—2000 гадах — першы намеснік старшыні Мінскага аблвыканкама.
31 сакавіка 2000 года прызначаны Старшынёй Дзяржаўнага падатковага камітэта Рэспублікі Беларусь[1], з 24 верасня 2001 года, калі Падатковы камітэт быў рэфармаваны ў Міністэрства па падатках і зборах, быў прызначаны Міністрам.[2]
9 сакавіка 2004 года прызначаны Старшынёй Брэсцкага аблвыканкама,[3] а 27 снежня 2014 Указам Прэзідэнта быў вызвалены ад пасады.[4]
19 кастрычніка 2012 года абраны членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання ад Брэсцкай вобласці (вылучаны ад Бярозаўскага раёна), член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Ордэн Пашаны
- Медаль «За працоўную доблесць»
- Ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
- дзве Ганаровые граматы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
- Ганаровая грамата Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі.
Зноскі
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 31 сакавіка 2000 г. № 159 «Аб прызначэнні К. А. Сумара Старшынёй Дзяржаўнага падатковага камітэта Рэспублікі Беларусь» (руск.)
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 верасня 2001 года № 535 «Аб прызначэнні К. А. Сумара Міністрам па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь» (руск.)
- ↑ «Аб прызначэнні К. А. Сумара старшынёй Брэсцкага аблвыканкама» (руск.)
- ↑ Указ Прэзідэнта РБ 638 2014/12/27 Аб вызваленні ад пасады К. А. Сумара (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Старонка на праекце «Хто ёсць хто ў РБ»(недаступная спасылка) (руск.)
- Старонка на сайце Савета Рэспублікі Архівавана 29 кастрычніка 2015. (руск.)
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Нарадзіліся 15 студзеня
- Нарадзіліся ў 1949 годзе
- Нарадзіліся ў Лунінецкім раёне
- Выпускнікі Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта
- Узнагароджаныя медалём «За працоўную доблесць»
- Кавалеры ордэна Пашаны (Беларусь)
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Старшыні Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта
- Міністры па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання
- Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання
- Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання
- Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання
- Старшыні калгасаў
- Старшыні Брэсцкага раённага выканаўчага камітэта
- Дэпутаты Брэсцкага раённага Савета дэпутатаў
- Старшыні мясцовых саветаў Беларусі
- Намеснікі старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта
- Першыя сакратары райкамаў КПБ