Двухгадовая расліна вышынёю 30—80 см. Сцябло ад сярэдзіны разгалінаваныя, усе галінкі падоўжаныя. Лісце перыста-рассечанае, укрытае кропкавымі залозкамі, ніжняе на чаранках, сярэдняе і верхняе сядзячае, самае верхняе часта суцэльнае. Кветкавыя кошыкі ружовыя. Абгортка яйцападобная, лісцікі яе пераходзяць у калючку.
Пашыраны ва ўмераным поясе Сярэдняй Еўропы і Паўночнай Амерыкі. На тэрыторыі Беларусі трапляецца ў паўднёвых раёнах. Расце па сухіх адкрытых мясцінах — узлесках, пясчаных буграх, уздоўж дарог. Цвіце ў ліпені—верасні.