Ватачнік
Ватачнік | |||||||||||||||||||
Asclepias curassavica | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Asclepias L. (1753) | |||||||||||||||||||
|
Ватачнік[3] (Asclepias) — род травяністых раслін падсямейства Asclepiadoideae сямейства кутровых.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Род уключае каля ста шматгадовых траў, паўкустоў і кустоў, распаўсюджаных у Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы, Афрыцы. Сярод іх — як вечназялёныя, так і тыя, у якіх лісце ападае. Тканкі раслін выдзяляюць атрутны млечны сок, здольны выклікаць раздражненне скуры, асабліва з адначасовага ўздзеяння сонечных прамянёў. Некаторыя віды роду культывуюць як дэкаратыўныя расліны. Моцны пах кветак прыцягвае многіх насякомых.
Падчас паспявання лісцянкі лопаюцца, адкрываючы насенне з белымі пухнатымі валасінкамі. Дзякуючы валасінкам насенне лёгка разлятаецца, як мы гэта назіраем у дзьмухаўца. Калі адарваць кавалачак ліста або надламіць сцябло, з’явіцца млечны сок, які змяшчае невялікую колькасць каўчуку, што таксама знаходзіць сваё прымяненне. Дзякуючы соку, які змяшчае яшчэ і моцныя эфірныя алеі, расліна практычна не схільная да нападаў шкоднікаў.
Ватачнік сірыйскі (Asclepias syriaca) — адна з самых распаўсюджаных пустазельных раслін у Паўночнай і Паўднёвай Амерыках і Еўропе.
Віды
[правіць | правіць зыходнік]Некаторыя віды:
Паводле базы дадзеных The Plant List (2013), род уключае 215 відаў[4]. Некаторыя з іх:
- Asclepias curassavica L.
- Asclepias incarnata L.
- Asclepias linaria Cav.
- Asclepias syriaca L. typus[5] — Ватачнік сірыйскі
- Asclepias tuberosa L.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 20. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Asclepias (англ.). The Plant List. Version 1.1. (26 кастрычніка 2013). Праверана 11 ліпеня 2016.
- ↑ Звесткі пра род Asclepias у базе даных Index Nominum Genericorum Міжнароднай асацыяцыі па таксанаміі раслін (IATP). (англ.) (Праверана 11 ліпеня 2016)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Бернардино де Саагун, Куприенко С.А. Общая история о делах Новой Испании. Книги X-XI: Познания астеков в медицине и ботанике / Ред. и пер. С. А. Куприенко. — К.: Видавець Купрієнко С.А., 2013. — 218 с. — (Месоамерика. Источники. История. Человек). — ISBN 978-617-7085-07-1.
- Биологический энциклопедический словарь. Гл. ред. М. С. Гиляров; Редкол.: А. А. Бабаев, Г. Г. Винберг, Г. А. Заварзин и др. — 2-е изд., исправл. — М.: Сов. Энциклопедия, 1986.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Ваточник в Энциклопедии декоративных садовых растений (руск.)
- Ваточник на сайте USDA NRCS (англ.)
- Асклепиас // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.