Ластаўневыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Asclepiadoideae)
Ластаўневыя
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Asclepiadoideae


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  167484

Ластаўневыя[3] (Asclepiadoideae) — падсямейства двухдольных зрослапялёсткавых раслін сямейства Apocynaceae.

Сістэматыка[правіць | правіць зыходнік]

Насенне Asclepias syriaca
Кветка Stapelia gigantea
Hoodia gordonii у натуральных умовах у Паўднёвай Афрыцы

Згодна з APG II Asclepiadoideae лічыліся асобным сямействам Asclepiadaceae. Аднак малекулярныя дадзеныя сведчаць аб тым, што група эвалюцыйна паходзіць ад Apocynaceae, і, таму згодна з апошняй батанічнай сістэматыкай APG III таксон быў рэкатэгарызаваны як падсямейства сямейства Apocynaceae. У яго ўваходзяць 214 родаў, з якіх больш за тры дзясяткі сукулентных, і каля 2 400 відаў.

Агульная біямарфалагічная характарыстыка [правіць | правіць зыходнік]

Кусты, паўкусты, шматгадовыя ці аднагадовыя травяністыя расліны, часта з павойнымі сцебламі. Лісце размяшчаецца чаргова, супратыўна або кольцава. Ліставыя пласціны — простыя, цэльнакрайнія, без прылісткаў. Кветкі правільныя, абодваполыя, адзінкавыя або сабраны ў суквецці. Плод — сухая лісцянка, якая раскрываецца па шве. Насенне часцей за ўсё мае чубок шаўкавістых валасінак.

Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

Прадстаўнікі гэтага сямейства распаўсюджаныя пераважна ў тропіках і субтропіках. Распаўсюджаны ў Амерыцы, Афрыцы, Усходняй Азіі. Некаторыя нешматлікія віды растуць ва ўмераных шыротах.

Сукулентныя роды сямейства паходзяць з Паўднёвай Афрыкі (Hoodia, Huernia, Stapelia, Caralluma, Tavaresia). Ceropegia расце ў Цэнтральнай, Паўднёва-Усходняй Афрыцы, на Мадагаскары і на Канарскіх астравах, у Індыі. Hoya распаўсюджаная ў Індыі, Кітаі, на Малайскім архіпелагу і на паўночным усходзе Аўстраліі.

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Некаторыя віды сямейства выкарыстоўваюць як лекавыя расліны. Прымяняюцца пры сардэчных, гінекалагічных і іншых захворваннях. Многія віды вырошчваюць як дэкаратыўныя расліны.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 145. — 160 с. — 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Asclepiadaceae

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]