Ватрослаў Лісінскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ватрослаў Лісінскі
Vatroslav Lisinski2.jpg
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 8 ліпеня 1819(1819-07-08)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 31 мая 1854(1854-05-31)[1][2] (34 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна
Музычная дзейнасць
Прафесіі кампазітар, акадэмічны музыкант
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Ватрослаў Лісі́нскі (харв.: Vatroslav Lisinski, сапраўднае імя Ігнац Фукс (ням.: Ignaz Fuchs); 8 ліпеня 1819, г. Заграб — 31 мая 1854, г. Заграб) — харвацкі кампазітар; буйнейшы прадстаўнік харвацкай музыкі, звязаны з рухам «ілірызму» — уздыму грамадска-палітычнага і культурнага жыцця Харватыі ў 18301840-я гг.). Музыцы вучыўся ў 18471850 гадах у Заграбе і Празе.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

У творчасці апіраўся на нацыянальную народна-песенную аснову. Аўтар першай нацыянальнай рамантычнай оперы «Любоў і злосць» (паст. 1846). Сярод іншых твораў: опера «Порын» (1851, паст. 1897), 7 уверцюр, у т.л. «Югаславенская» (1848) і «Белона» (1849), п'есы для аркестра, для фартэпіяна, вакальныя творы, у т.л. хары a cappella, песні, апрацоўкі народных мелодый.

Ушаванне памяці[правіць | правіць зыходнік]

Імем Лісінскага названа Канцэртная зала імя Ватрослава Лісінскага ў Заграбе.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Vatroslav Lisinski // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 2,0 2,1 Vatroslav Lisinski // International Music Score Library Project — 2006. Праверана 9 кастрычніка 2017.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.