Вацлаў Бенеш Трэбізскі
Вацлаў Бенеш Трэбізскі | |
---|---|
чэшск.: Václav Beneš Třebízský | |
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Псеўданімы | Václav Beneš Třebízský[1] |
Дата нараджэння | 27 лютага 1849[2][3][4] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 20 чэрвеня 1884[2][3][4] (35 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, каталіцкі святар |
![]() |
Ва́цлаў Бе́неш (псеўданім — Трэ́бізскі) (чэшск.: Václav Beneš Třebízský, 27 лютага 1849, Трэбіз (цяпер раён Кладна, Сярэднячэшскага края Чэшскай Рэспублікі) — 20 чэрвеня 1884, Марыенбад) — чэшскі пісьменнік і каталіцкі святар.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў сям'і краўца. Вучыўся ў гімназіі ў Сланах і Празе. Затым вывучаў багаслоўе ў Празе. У 1875 быў пасвечаны ў святары. Служыў спачатку ў прыходзе каля г. Бераўн, з 1876 — у Клецанаў каля Прагі.
Захварэў на сухоты, і нягледзячы на неаднаразовыя паездкі на курорты Еўропы, памёр падчас лячэння ў Марыенбадзе ў 1884 годзе. Цела нябожчыка было перавезена ў Прагу і пахавана на Вышаградскіх могілках.
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Трэбізскі — раманіст і апавядальнік, поўны любові да народа і ідэалізму. Аўтар твораў з гісторыі Чэхіі. Падобна Алаісу Ірасеку, стварыў шэраг гістарычных раманаў, якія адлюстроўваюць рух гусітаў, перыяд аўстрыйскага валадарства («цемры») і нацыянальнага адраджэння, але таксама апісваў іншыя перыяды чэшскай гісторыі ад ранніх вытокаў дзяржавы да XIX стагоддзя. Дзеянне многіх гістарычных прац Трэбізскага адбываецца ў рэгіёне, дзе нарадзіўся аўтар.
Творы пісьменніка карысталіся вялікай папулярнасцю ў чэшскім грамадстве.
Абраная бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Раманы[правіць | правіць зыходнік]
- Královna Dagmar (Гісторыя жыцця Дагмар, дачкі караля Отакара I, якая выйшла замуж за дацкага караля Вальдэмара II Пераможнага);
- Anežka Přemyslovna (Гісторыя Багеміі у часы кіравання Вацлава I);
- V podvečer pětilisté růže (Раман з эпохі імператара Рудольфа II пра заняпад славутага графскага сямейства Розенбергаў);
- Bludné duše (Раман пра вялікае паўстанне 1775 года).
Зборнікі гістарычных апавяданняў[правіць | правіць зыходнік]
- V červáncích kalicha
- V záři kalicha
- Pod doškovými střechami
- Z různých dob
- Ze sázavských letopisů
- Z pověstí karlštejnského havrana
- Pobělohorské elegie
- Povídky starého zbrojnoše a jiné obrázky z naší minulosti
Зноскі
- ↑ Czech National Authority Database Праверана 30 жніўня 2020.
- ↑ а б Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #129021644 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 3 мая 2014.
- ↑ а б в Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
- ↑ а б в г The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #129021644 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вацлаў Бенеш Трэбізскі
- Václav Beneš Třebízský (чэшск.)
- Нарадзіліся 27 лютага
- Нарадзіліся ў 1849 годзе
- Нарадзіліся ў раёне Кладна
- Памерлі 20 чэрвеня
- Памерлі ў 1884 годзе
- Памерлі ў Каралеўстве Багемія
- Пахаваныя на Вышаградскіх могілках
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Пісьменнікі Чэхіі
- Пісьменнікі Аўстрыі
- Чэшскамоўныя пісьменнікі
- Аўтары гістарычных раманаў
- Святары
- Памерлі ад туберкулёзу
- Памерлі ў Марыянске-Лазне