Вацлаў Чтвртэк
Вацлаў Цафаўрак | |
---|---|
Václav Cafourek | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | чэшск.: Václav Cafourek |
Псеўданімы | Вацлаў Чтвртэк (чэшск.: Václav Čtvrtek) |
Дата нараджэння | 4 красавіка 1911[1][1][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 лістапада 1976[1][1][…] (65 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, пісьменнік, пісьменнік навуковай фантастыкі, рэдактар, драматург |
Гады творчасці | з 1940 |
Мова твораў | чэшская |
Узнагароды | |
![]() |
Вацлаў Ца́фаўрак, больш вядомы пад псеўданімам Вацлаў Чтвртэк, які ў 1959 годзе афіцыйна зрабіў сваім імем (4 красавіка 1911, Прага, Аўстра-Венгрыя — 6 лістапада 1976, Прага, Чэхаславакія) — дзіцячы і моладзевы пісьменнік, аўтар апавяданняў, раманаў і п’есаў пра сучасных дзяцей і калыханак. Кавалер Ордэна Усмешкі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Падчас Першай сусветнай вайны сям’я з’ехала з Прагі да яго дзеда ў Ічын. Пазней Вацлаў Цафаўрак скончыў гімназію ў Празе, скончыў курс у акадэміі бізнесу і па жаданні бацькі пачаў вывучаць права, аднак пасля трох семестраў кінуў. Пасля стаў фінансавым дырэктарам у Хебе, а ў часе Другой сусветнай вайны працаваў фінансавым дырэктарам у Празе.
Пасля сканчэння вайны пачаў супрацоўнічаць з дзіцячымі часопісамі «Brouček», «Sedmihlásek», «Vlaštovička», пазней з «Mateřídouška», «Ohníček», «Pionýr», «Pionýrské noviny» і з чэшскім радыё, дзе стаў кіраўніком вяшчання для дзяцей і моладзі[2]. З 1960 года цалкам прысвяціў сябе літаратурнай дзейнасці. У 1975 годзе стаў ганаровым грамадзянінам Ічына, які часта ўзгадваў у сваіх творах.
Найбольшую вядомасць атрымалі яго казкі і апавяданні, якія былі адаптаваны для тэлебачання (вечарнічкі ). У супрацы з Чэхаславацкім тэлебачаннем з’явіліся мультсерыялы, напрыклад «Pohádky z mechu a kapradí», «Maková panenka», «Rumcajs», «Víla Amálka» і іншыя.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вацлаў Чтвртэк
- Біяграфія (чэшск.)
- Вацлаў Чтвртэк — анлайн відэа казак у архіве Чэшскага тэлебачання
- Нарадзіліся 4 красавіка
- Нарадзіліся ў 1911 годзе
- Нарадзіліся ў Празе
- Памерлі 6 лістапада
- Памерлі ў 1976 годзе
- Памерлі ў Празе
- Пахаваныя ў Празе
- Выпускнікі Карлава ўніверсітэта
- Кавалеры ордэна Усмешкі
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Пісьменнікі Чэхіі
- Пісьменнікі Чэхаславакіі
- Чэшскамоўныя пісьменнікі
- Пісьменнікі-фантасты Чэхіі
- Драматургі Чэхаславакіі
- Драматургі XX стагоддзя
- Ганаровыя грамадзяне гарадоў Чэхіі
- Дзіцячыя пісьменнікі Чэхіі
- Асобы, вядомыя пад літаратурнымі псеўданімамі