Жамойцкае ваяводства
Жамойцкае ваяводства | |||
---|---|---|---|
|
|||
Краіна | Вялікае Княства Літоўскае | ||
Адміністрацыйны цэнтр | Расіены | ||
Ваяводы | Не было | ||
Кашталяны | Кашталяны жамойцкія | ||
Час існавання | 1793—1795 | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Жамойцкае ваяводства (лац.: Palatinatus Samogitiae, польск.: Województwo żmudzkie) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Рэчы Паспалітай, якая існавала ў 1793—1795 гг. Сталіца — Расіены.
Жамойцкае ваяводства было ўтворана ў адпаведнасці з рашэннем Гарадзенскага сойма 23 лістапада 1793 г. Поўнасцю завяршыць працэс арганізацыйна-прававога афармлення новай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі так і не ўдалося з-за пачатку паўстання пад кіраўніцтвам Тадэуша Касцюшкі і апошняга падзелу Рэчы Паспалітай.
Ваяводства павінна было мець сем прадстаўнікоў у сойме — двух сенатараў (ваявода і кашталян) і шэсць паслоў (дэпутатаў), якія выбіраліся б на кадэнцыю ў чатыры гады па два прадстаўніка ад кожнай з трох зямель ваяводства — расіенскай, шавельскай і цельшайскай.