Ваўкавыскі дзяцінец

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Крэпасць
Ваўкавыскі дзяцінец
Краіна
Месцазнаходжанне

Ваўкавыскі дзяцінец — умацаваная цэнтральная частка сярэднявечнага Ваўкавыска. Драўляны дзядзінец размяшчаўся на ўзвышшы, цяпер вядомай як Шведская гара. Знаходзіцца на паўднёва-ўсходняй ускраіне горада. Пляцоўка круглявай формы дыяметрам каля 50 м умацавана па перыметры магутным абарончым валам вышынёй да 7 м. Ад вакольнага горада (Замчышча) дзяцінец быў адрэзаны ровам.

Бубнач з Ваўкавыска (знаходка)

Шведская гара неаднаразова даследавалася археолагамі, сярод якіх былі Ю. Ядкоўскі, Г. П. Пех, В. Р. Тарасенка, П. А. Рапапорт, М. К. Каргер, Я. Г. Звяруга. Раскопкі паказалі, што культурныя напластаванні адносяцца да XIXIV стагоддзяў. Валы былі ўзведзены адначасова з яго засяленнем у XI стагоддзі. Па археалагічных даных, паселішчу на дзяцінцы папярэднічала паселішча на суседнім узгорку. Большасць знаходак адносяцца да росквіту старажытнага Ваўкавыска ў другой палове XII і першай палове XIII стагоддзя. Знойдзена шмат прадметаў узбраення, высокамастацкіх вырабаў, у тым ліку заходнееўрапейскіх. Сярод знаходак — свінцовая пячатка з выявай святога Сімяона і квітнеючага крыжа па баках. Жыццё ў дзядзінцы замірае на мяжы XIII—XVI стагоддзяў, пазней насельніцтва сыходзіць і з вакольнага горада. Паселішча перамяшчаецца на сваё цяперашняе месца.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]