Шведская гара

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Гарадзішча
Шведская гара
Ваўкавыск. Шведская гара (01).jpg
53°09′10,10″ пн. ш. 24°28′44,54″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Горад Ваўкавыск
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 413В000086шыфр 413В000086

Шведская гара — пагорак і найбольш старажытны абарончы комплекс летапіснага Ваўкавыска, размешчаны на паўднёва-ўсходняй ускраіне сучаснага горада. Дзядзінец на гары існаваў у XXIII стагоддзях.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Гара мае форму ўсечанага конусу. Гэта самы высокі пункт сярод узгоркаў марэннэй грады, якія атачаюць Ваўкавыск. Яе стромкія, здзірванелыя схілы з чашападобнай формай вяршыні добра бачныя з любога пункта горада. Вышыня Шведскай гары ад падэшвы да вяршыні вала вагаецца ў межах ад 28 да 32,5 метра. Каля падножжа гара мае круглую форму. Даўжыня акружнасці падножжа — каля 350 метраў[1].

Летапісны Ваўкавыск[правіць | правіць зыходнік]

З прычыны таго, што на рацэ Ваўкавыя няма іншых археалагічных помнікаў, Шведская гара, Муравельнік і Замчышча лічацца тэрыторыяй летапіснага горада, вядомага пад назвай Волковыескъ. Пры гэтым дзяцінец мог размяшчацца толькі на Шведскай гары. Паступова, па меры свайго росту, горад быў пашыраны на суседняе ўзвышша Замчышча. Гарадскі пасад, дзе сялілася галоўным чынам рамеснае і гандлёвае насельніцтва, быў размешчаны ў мясцовасці, якая прылягае да падножжа Шведскай гары з паўночнага, усходняга і паўднёвага бакоў. Таксама быў заселены Муравельнік, але далёка не гэтак густа як Шведская гара і Замчышча[1].

Пляцоўка на Шведскай гары амаль круглая. Яе памеры: з захаду на ўсход — 55 метраў[1]. Па перыметры пляцоўка акружана магутным абарончым валам, перарэзаным з паўднёвага боку ўездам. Вал унутры быў умацаваны драўлянымі канструкцыямі, знешнія схілы — глінай. Сярод жылых будынкаў — паўзямлянкі слупавой і зрубнай канструкцыі і наземныя зрубныя дамы з печамі-каменкамі ўнутры. У пачатку XIV ст. комплекс страціў сваё стратэгічнае значэнне і быў пакінуты[2].

З захаду ўшчыльную да Шведскай гары прылягае ўзвышша Замчышча[1].

Раскопкі[правіць | правіць зыходнік]

У 1925 г. невялікія раскопкі на Шведскай гары і прылеглым да яе ўзвышшы, вядомым як Замчышча, здзейсніў польскі археолаг Юзаф Ядкоўскі. Рэчавыя знаходкі, знойдзеныя пры раскопках Ядкоўскага, адносяцца да матэрыяльнай культуры старажытнарускага горада XIXIII стст. Амаль усе калекцыі, сабраныя да вайны, загінулі падчас нямецкай акупацыі 1941—1944 гг., іх рэшткі патрапілі ў фонды Ваўкавыскага музея[1].

З мэтай шырэйшага археалагічнага вывучэння гэтага цікавага помніка гарадской культуры Старажытнай Русі Інстытутам гісторыі АН БССР сумесна з Ваўкавыскім музеем і на яго сродкі ў 1954 г. былі праведзены раскопкі на Шведскай Гары, якія ахапілі плошчу ў 288 кв. м (каля 1/5 плошчы гарадзішча). Здабытыя археалагічныя знаходкі, якія адлюстроўваюць матэрыяльную культуру старажытнарускага горада XI—XIII стст, паступілі ў музей[1].

Знаходкі[правіць | правіць зыходнік]

Знойдзена больш за 40 катэгорый розных жалезных прадметаў. Сярод іх прылады працы, бытавыя рэчы, прадметы ўзбраення і ваеннага побыту. Апошніх асабліва шмат: наканечнікі дзід і стрэл, абломак баявой сякеры, наканечнік ад ножан мяча, страмёны, шпоры і г.д. Адносна шмат упрыгажэнняў: пярсцёнкаў, бронзавых і шкляных бранзалетаў. Знаходкі ліцейных формачак, тыгелькоў, кавалкаў срэбра, медзі і свінцу гавораць, што нават на Шведскай гары займаліся ювелірнай справай. Знойдзена шмат кавалкаў неапрацаванага бурштыну, які служыў, верагодна, сырцом для мясцовых майстроў. Існавалі таксама ганчарнае і кастарэзнае рамёствы. Кераміка мае тыповыя для старажытнарускага посуду формы і арнаментацыю. Праўда, у самых ранніх пластах выяўлена кераміка, адзначаная відавочна мясцовымі рысамі: ніжэй вянца часта меўся наляпны валік, пакрыты касымі насечкамі, сценкі пасудзін упрыгожваліся наразным арнаментам у ялінку, кружковым арнаментам. Падобная кераміка сустрэта ў Гродне, вядомая яна і ў землях заходніх славян. Частка посуду паступала ў Ваўкавыск шляхам абмену. Гэта кераміка, пакрытая глазурай, а таксама амфары, якіх знойдзена шмат.

Барабаншчык з Ваўкавыска

Некаторыя вырабы вылучаюцца майстэрскім мастацкім выкананнем. На Шведскай гары ў пласце XII ст. была знойдзена касцяная фігурка ладдзі на ножцы з прамавугольным заснаваннем, падобная да гродзенскай шахматнай ладдзі: амаль аднолькавыя памеры, той жа тып пасудзіны з двухбаковым ходам, тыя ж фігуркі воінаў і міндалепадобныя шчыты на бартах. Воіны выразары без вусоў і без барады, з доўгімі прамымі валасамі да плячэй, у невялікіх плоскіх капялюшыках. Цалкам магчыма, што ваўкавыская і гродзенская фігуркі створаны адным і тым жа майстрам. У тым жа пласце, дзе была знойдзена ладдзя, выяўлена і касцяная фігурка воіна-барабаншчыка вышынёй 2,5 см, таксама ў капялюшыку, якая пакрывае зачэсаныя назад прамыя валасы, у падпяразанай кашулі да каленаў і з барабанам, падвешаным на шырокай стужцы. У правай руцэ ў гэтага прысадзістага непрыгожага чалавека вашчага, якой ён б'е па барабане. Гэта фігурка, як і ладдзя, належала, відаць, да аднаго багатага высокамастацкага набору шахмат.

Прывазной з Паўднёвай Германіі апынулася вельмі далікатна выкананая касцяная галоўка льва з чалавекам у расчыненай пашчы. Такімі фігурамі ўпрыгожвалі перакладзіны лёгкіх сядзенняў. Можна адзначыць таксама разьбяны медальён, на якім маецца нагрудная выява воіна са шчытом у шлеме і кальчузе. Каля галавы надпіс «Дзімітры». Знойдзены на Шведскай гары каменны абразок з надпісам «Гаўрыіл», мабыць, быў прывезены з Кіева. Наогул па складзе знаходак Шведская гара прыкметна адрозніваецца ад «Замчышча». Тут не толькі больш майстэрска выкананых каштоўных вырабаў, але і значна больш нават такіх прадметаў, як амфары і шкляныя бранзалеты. У навукоўцы бачаць адлюстраванне сацыяльнай тапаграфіі Ваўкавыска. Шведская гара была, несумнеўна, месцазнаходжаннем буйнога феадала. Тут, як відаць, і размяшчаўся двор ваўкавыскага князя.

Легенды[правіць | правіць зыходнік]

Існуе легенда пра тое, што Шведскую гару падчас вайны насыпалі шведскія воіны над магілай свайго вайскавода, якая, аднак, цалкам адпрэчваецца раскопкамі.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]