Павел Аляксандравіч Рапапорт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Павел Аляксандравіч Рапапорт
Павел Александрович Раппопорт
Дата нараджэння 29 чэрвеня 1913(1913-06-29)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 11 верасня 1988(1988-09-11) (75 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык, археолаг
Навуковая сфера гісторыя архітэктуры, археалогія
Месца працы
Навуковая ступень доктар гістарычных навук
Альма-матар
Узнагароды
ордэн Чырвонай Зоркі

Па́вел Алякса́ндравіч Рапапо́рт (29 чэрвеня 1913, Санкт-Пецярбург11 верасня 1988) — расійскі савецкі гісторык архітэктуры і археолаг. Доктар гістарычных навук (1965).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1937 годзе скончыў Ленінградскі інжынерна-будаўнічы інстытут. У 19391988 гадах працаваў у Ленінградскім аддзяленні Інстытута археалогіі АН СССР, адначасова выкладаў гісторыю архітэктуры ў Ленінградскім інстытуце жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І. Я. Рэпіна[2].

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Вывучаў праблемы гісторыі і археалогіі манументальнай архітэктуры Кіеўскай Русі ў XXIII стагоддзях[2] і Маскоўскага княства. Даследаваў архітэктурныя помнікі Полацка, Віцебска, Гродна[3]. Унёс вялікі ўклад у гісторыю даследавання полацкай і гродзенскай архітэктурных школ XII ст.[2] Вывучаў мінскія старажытнасці. Абследаваў некалькі дзясяткаў гарадзішчаў на тэрыторыі старажытных Турава-Пінскай і Полацкай зямель і ў местах гэтак званай Чорнай Русі. Вывучаў канструкцыю абарончых збудаванняў больш чым 10 гарадзішчаў на тэрыторыі Беларусі[3]. Вывучаў Камянецкую вежу і Барысаглебскую царкву ў Навагрудку. Ім праведзены даследаванні (сумесна з М. М. Вароніным) Ніжняй царквы (1948), Княжацкіх палат, Каложскай царквы і абарончай сцяны XII ст. (сумесна з экспедыцыяй Спецыяльных навукова-вытворчых рэстаўрацыйных майстэрняў Міністэрства культуры Беларусі, 1981, 1985) у Гродне, Ваўкавыскага храма (1959), княжацкіх палат (1976—77), царквы на Ніжнім замку ў Полацку (1977), Спаскай царквы Ефрасіннеўскага манастыра (сумесна з Г. М. Штэндарам, 1976), прадоўжаны даследаванні храма-спачывальні ў Ефрасіннеўскім манастыры (1976), Вялікага сабора Бельчыцкага манастыра (1977) і Віцебскай Благавешчанскай царквы (сумесна з А. А. Трусавым і Т. С. Бубенькай, 1982).

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Полоцкое зодчество XII века // Сов. археология. 1980. № 3;
  • Спасская церковь Ефросиньева монастыря в Полоцке (разам з Р. М. Штэндэрам) // Памятники культуры: Новые открытия, 1979. Л., 1980;
  • Дворец в Полоцке (разам з Я. У. Шолахавай) // Краткие сообщения Ин-та археологии АН СССР. М., 1981. Вып. 164;
  • Зодчество Древней Руси. Л., 1986;
  • Памятник древнерусского зодчества в гродненском детинце (у сааўт.) // Памятники культуры: Новые открытия, 1987. М., 1988;
  • Новые данные об архитектуре древнего Гродно // Древнерусское искусство: Худож. культура X — первой половины XIII в. М.. 1988.

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. а б в Рапапорт Павел Аляксандравіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
  3. а б Памяць. Мінск 2001.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]