Веда (1951)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Веда
Мова: беларуская
Тыраж:

«Веда» — навукова-літаратурны часопіс беларускай эміграцыі.

Выдаваўся ў 1951—54 у Нью-Ёрку на беларускай мове Крывіцкім (Беларускім) навуковым таварыствам Пранціша Скарыны. Галоўны рэдактар Янка Станкевіч, рэдактар літаратурнага аддзела Антон Адамовіч.

Часопіс друкаваў гістарычныя, этнаграфічныя, мовазнаўчыя і іншыя навуковыя матэрыялы, літаратурныя творы беларускіх эмігранцкіх пісьменнікаў, інфармацыю пра грамадскае і культурнае жыццё беларускага асяродка ў Амерыцы і інш. У 1951 выйшла 5 сшыткаў, у 1952 — 12 нумароў у 10 сшытках, у 1953 — 10 нумароў у 4 сшытках, у 1954 — 1 нумар. Дадаткам да часопіса ў 1953 выдадзены творы У. Жылкі, успаміны Кветкі Вітан пра Л. Дубейкаўскага.