Ведзьміны кругі
Ве́дзьміны кругі́, або ведзьміны кольцы — характэрныя для некаторых шапкавых грыбоў размяшчэнні пладовых цел па перыферыі круга, абумоўленыя раўнамерным ростам грыбніцы (міцэлію) ад цэнтра да перыферыі. Могуць дасягаць у дыяметры некалькіх дзесяткаў метраў. У сярэдзіне круга пладовыя целы не развіваюцца. Часцей назіраюцца ў апенек лугавых, шампіньёнаў, маслякоў. Трапляюцца на лугах, радзей у лясах. У старажытнасці з'яўленне ведзьміны кругі прыпісвалі нячыстай сіле, чарам ведзьмаў (адсюль назва).
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ведзьміны кругі