Велум
Выгляд
Велум (лац.: velum — ветразь) — у іканапісу тканіна (звычайна чырвонага колеру), перакінутая ў выглядзе пакрову паміж двума архітэктурнымі збудаваннямі. У некаторых іконах («Раство Багародзіцы», «Увядзенне ў храм Прасвятой Багародзіцы», «Дабравешчанне Найсвяцейшай Багародзіцы», «Грамніцы» і інш.) сімвалізуе сабой пераўтваральную сувязь паміж Старым і Новым Запаветамі, а таксама тое, што дзеянне разгортваецца удалечыні ад вачэй, таемна або ў памяшканні.
Іканаграфія велума ўзыходзіць да антычнасці, ён з’яўляецца адгалоскам тэатральных дэкарацый.
Часта велум пазначае, што дзеянне адбываецца ўнутры намаляванага будынка.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Е. В. Гладышева, Л. В. Нерсесян. «Словарь-указатель имен и понятий по древнерусскому искусству»
- Велум // Православная энциклопедия. — М.: Церковно-научный центр «Православная энциклопедия», 2004. — Т. VII. — С. 537. — 752 с. — 39 000 экз. — ISBN 5-89572-010-2.