Перайсці да зместу

Вялікае княства Уладзімірскае

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Растова-Суздальскае княства)
Гістарычная дзяржава
Вялікае Княства Уладзімірскае
руск.: Великое княжество Владимирское
Герб
Герб
Пашырэнне тэрыторыі Вялікага княства Уладзімірскае з 1237 год
Пашырэнне тэрыторыі Вялікага княства Уладзімірскае з 1237 год
< 
 >
1125 — 1389

Сталіца
Мова(ы) руская
Афіцыйная мова старажытнаруская мова і царкоўнаславянская мова
Рэлігія праваслаўе
Форма кіравання манархія
Дынастыя Рурыкавічы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Уладзіміра-Суздальскае княства — буйнейшая ўсходнеславянская феадальная дзяржава на паўночным усходзе былой Кіеўскай дзяржавы ў міжрэччы Акі і Волгі ў XII—XIV ст.

З X да сярэдзіны XII стагоддзяў Растова-Суздальскае княства — княжацкая воласць у складзе Кіеўскай Русі. Сталіцы — Растоў, Суздаль. З сярэдзіны XII стагоддзя ўтварылася зямля-дзяржава ў сувязі з пераносам вялікім князем Андрэем Багалюбскім сталіцы Растова-Суздальскага княства з горада Суздаля ў горад Уладзімір на Клязьме (1157).

Успенскі сабор ва Уладзіміры пабудаваны ў 1158—1160 гг. У XIII—XIV стст. функцыянаваў як галоўны сабор Паўночна-Усходняй Русі

Пасля смерці князя Усевалада Вялікае Гняздо (1212) ад Уладзімірскага Вялікага Княства аддзяліліся Растоўскае, Пераяслаўскае (у канцы 1230-х — пачатку 1240-х гадоў з яго выдзелілася Цверскае княства), Юр’еўскае, Старадубскае, Суздальскае, Яраслаўскае княствы.

Спустошана мангола-татарамі ў 1238 годзе. Вялікі князь уладзімірскі быў старэйшым у Паўночна-Усходняй Русі. У перыяд мангола-татарскага валадарання князям даводзілася ездзіць y Арду па граматы (ярлыкі) на валоданне Уладзімірскім Вялікім Княствам і адказваць за збор даніны з рускіх княстваў. У XIII—XIV стагоддзях тэрыторыя ўладзімірскага вялікага князя.

У 1260-я — пачатку 1270-х гадоў з Уладзімірскага Вялікага Княства выдзелілася Маскоўскае княства. У 1328 годзе Іван Данілавіч Каліта перанёс сталіцу ў Маскву.

У 1362 годзе князь Дзмітрый Данскі, абвясціўшы Уладзімірскае Вялікае Княства спадчынным уладаннем, аб’яднаў яго з Маскоўскім Вялікім Княствам. Аднак да 1432 года вялікія князі маскоўскія па-ранейшаму ўступалі на пасад ва Уладзіміры.