Велімір Бата Жываінавіч
Велімір Жываінавіч | |
---|---|
Велимир Живојиновић | |
![]() | |
Дата нараджэння | 5 чэрвеня 1933[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 мая 2016[3][4][2] (82 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Прафесія | кінаакцёр, палітык, тэатральны акцёр, акцёр |
Кар’ера | 1955 — 2016 |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0957372 |
![]() |
Ве́лімір Ба́та Жываі́навіч (сербск.: Велимир Бата Живојиновић; 5 чэрвеня 1933, Карачыца , Каралеўства Югаславія — 22 мая 2016) — сербскі акцёр[5].
За сваю кінакар’еру зняўся ў каля 300 фільмах і тэлесерыялах, з якіх больш за 35 — у фільмах пра партызанаў. Першае з’яўленне на вялікім экране — у фільме «Песма са Кумбаре» (1955).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Свой талент адкрыў у 15 гадоў, калі працаваў рабочым сцэны і часам як статыст у Акадэмічным тэатры ў Бялградзе. Скончыў акцёрскую школу ў горадзе Нові Сад і Бялградскую акадэмію тэатра, кіно і музыкі. Шмат гадоў іграў на сцэне Бялградскага драматычнага тэатра, выканаўшы больш за 300 роляў. У кіно дэбютаваў у 1955 годзе ў фільме «Песма са Кумбаре». Стаў вядомы пад імем Бата Жываінавіч.
Поспех да Жываінавіча прыйшоў у «партызанскіх» ваенных фільмах, прысвечаных барцам супраць фашызму ў гады Другой сусветнай вайны. Ён стаў знаходкай для кіно ў вобразах партызан, герояў, абаронцаў Радзімы. Дзякуючы гэтым ролям Жываінавіч мае неафіцыйны тытул «Галоўны партызан Югаславіі». Найбольш прадукцыйны і паспяховы перыяд творчасці Жываінавіча прыпаў на 1960-80-я гады. Зняўся ў некалькіх фільмах на нямецкай мове. На працягу 1980-х гг. сыграў у вялікай колькасці камедый.
З’яўляецца заснавальнікам і старшынёй Саюза кінаакцёраў Сербіі. Жываінавіч надзвычай папулярны ў Кітаі дзякуючы ролі ў фільме «Вальтэр абараняе Сараева» (1972), у гэтым вобразе выступіў ён на Expo 2010.
З 1991 года актыўны член Сацыялістычнай партыі Сербіі, ад якой некалькі разоў станавіўся дэпутатам, а таксама выступаў кандыдатам у прэзідэнты на выбарах 2002 года.
17 кастрычніка 2006 года Жываінавіча падвяло сэрца і ён тры гады вымушаны быў лячыцца на Кубе. У 2012 годзе яго здарыўся інсульт. Памёр 22 мая 2016 года ў Бялградзе ад гангрэны[6].
Пахаваны на Новых могілках Бялграда на Алеі ганаровых грамадзян[7].
Абраная фільмаграфія[правіць | правіць зыходнік]
- 1959 — «Цягнік па-за раскладам» / Vlak Bez Voznog Reda — Дуе Брыкета
- 1962 — «Козара» / Козара — Шорга
- 1965 — «Папараць і агонь» / Tri — Мілаш Бояніч
- 1965 — «Дакладная Рука — сябар індзейцаў» / Лавиринт смрти (Old Surehand 1. Teil) — Джым Потэр
- 1967 — «Дыверсанты» / Диверзанти — Карчагін
- 1967 — «Скупшчыкі пёраў» / Скупљачи перја — Мірта
- 1968 — «Брат доктара Гамера» / Брат доктора Хомера — Сіман Петравіч
- 1969 — «Бітва на Нератве» / Битка на Неретви — Столе
- 1969 — «Па следзе Тыгра» / Мост — маёр Тыгр
- 1972 — «Майстар і Маргарыта» / Мајстор и Маргарита — Кароўеў
- 1972 — «Вальтэр абараняе Сараева» / Валтер брани Сарајево — Вальтэр
- 1973 — «Суцьеска» / Сутјеска — Нікола
- 1976 — «Вартаўнік пляжу ў зімовы сезон» / Чувар плаже у зимском периоду — бацька Любішы
- 1977 — «Сабака, які любіў цягнікі» / Пас који је волео возове — Каўбой
- 1977 — «Надышоў час кахаць» / Луде године — доктар Нядзелкавіч
- 1979 — «Партызанская эскадрылля» / Партизанска ескадрила — Вук
- 1983 — «Балканскі экспрэс» / Balkan ekspres — Стойчыч
- 1984 — «Цуд небывалы» / Чудо невиђено — Айцец Макарые
- 1985 — «Добры дзень, інспектар!» / Ћао, инспекторе — Бокі
- 1988 — «Каньяк» / Тајна манастирске ракије — Абдулах
- 1996 — «Прыгожыя вёскі хораша гараць» / Лепа села лепо горе — Гвоздзен
- 1997 — «Некаторыя птушкі ніколі не даляцяць» / Птице које не полете — дзед
- 1998 — «Бочка пораху» / Буре барута — вадзіцель
- 1998 — «Браханне на зоркі» / Лајање на звезде
- 1999 — «Белы касцюм» / Бело одело — Гаспадар
- 2005 — «Іўкава слава» / Ивкова слава — спадар Мірка
Абраныя тэлесерыялы:
- 1987—1991 — «Лепшае жыццё» / Бољи живот — Аляксандр Косціч Мацала
- 1993—1996 — «Шчаслівыя людзі» / Срећни људи — Аранджал Галубавіч
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
- «Сярэбраная арэна», кінафестываль у Пуле, Югаславія (1963)
- «Залатая арэна», Пула, Югаславія (1965, 1967, 1972)
- «Кастрычніцкая ўзнагарода», Бялград, Югаславія (1972)
- Прэмія на МКФ у Маскве, СССР (1979)
- «Славіца» («Паўле Вуісіч»), Сербія (1993)
- «Крыштальны звон», кінафестываль «Стажары», Кіеў, Украіна (1999)
- Прэмія ім. С.Бандарчука «За выдатны ўнёсак у кінематограф», МКФ «Залаты віцязь», Калуга, Расія (2003)
- «Аляксандр Ліфка», Паліч, Сербія (2006)
Зноскі
- ↑ Velimir 'Bata' Živojinović // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Brozović D., Ladan T. Velimir - Bata Živojinović // Hrvatska enciklopedija — LZMK, 1999. — 9272 с. — ISBN 978-953-6036-31-8
- ↑ http://www.novosti.rs/%D0%B2%D0%B5%D1%81%D1%82%D0%B8/%D0%BA%D1%83%D0%BB%D1%82%D1%83%D1%80%D0%B0.487.html:606606-Preminuo-Bata-Zivojinovic
- ↑ http://www.svet.rs/nas-svet/dzet-set/legenda-nije-izdrzala-preminuo-bata-zivojinovic
- ↑ Мирон Черненко. Бата Живоинович — Актер, без которого нельзя // Советский экран, 1974, № 5.
- ↑ Преминуо Бата Живојиновић(нявызн.). Novosti.rs (22 мая 2016). Праверана 23 May 2016.
- ↑ У Алеји заслужних грађана сахрањен Бата Живојиновић (26. 5. 2016). Праверана 26. 5. 2016.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Велімір Бата Жываінавіч