Верабейнік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Верабейнік

Верабейнік лекавы (Lithospermum officinale)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Lithospermum


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  31937
NCBI  21634
EOL  39078
IPNI  4651-1

Верабейнік[3] (Lithospermum) — род кветкавых раслін сямейства бурачнікавых.

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Шматгадовыя шурпатаваласістая травяністыя расліны з прамастойным, у верхняй частцы злёгку разгалінаваным сцяблом. Лісце простае, сядзячае, ланцэтнае. Кветкі дробныя, двухполыя, белаватыя, у верхавінкавых або бакавых аблісцелых завітках, сабраных у агульнае паўпарасонікападобнае суквецце. Плод — чатырохарэшак.

Арэал[правіць | правіць зыходнік]

Адрозніваецца больш за 60 відаў. Пашыраны пераважна ў краінах Міжземнамор’я. На Беларусі вядомы верабейнік лекавы (Lithospermum officinale).

Сістэматыка[правіць | правіць зыходнік]

Згодна шэрагу баз даных, налічваецца ад 50[4] да 77[5] відаў. Некаторыя з іх:[4][6][7]

Значэнне і выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Лекавыя (мачагонны, слабіцельны і болепатольны сродак), тэхнічныя (насенне мае тлусты алей, выкарыстоўваецца ў лакафарбавай прамысловасці) і фарбавальныя (у каранях ёсць фарбавальнае рэчыва — літаспермін) расліны.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 76. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. а б Lithospermum Linnaeus, Sp. Pl. 1: 132. 1753. Flora of China.
  5. Lithospermum. The Plant List.
  6. GRIN Species Records of Lithospermum. Архівавана 24 верасня 2015. Germplasm Resources Information Network (GRIN).
  7. Lithospermum. USDA PLANTS: North American species.
  8. а б в г д Weigend, M., et al. (2010). Five new species of Lithospermum L.(Boraginaceae tribe Lithospermeae) in Andean South America: another radiation in the Amotape-Huancabamba zone. Taxon 59(4), 1161-79.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Верабейнік // БЭ ў 18 т. Т. 4. — Мн.: БелЭн. 1997.