Верабейнік палявы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Верабейнік палявы
Buglossoides arvensis 300406a.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Buglossoides arvensis (L.) I.M.Johnst., 1954

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  501090
NCBI  181181
EOL  489676
GRIN  t:105293
IPNI  113724-1
TPL  kew-2685783

Верабейнік палявы[3][4] (Buglossoides arvensis) — від травяністых раслін сямейства Бурачнікавыя (Boraginaceae), распаўсюджаны ў Паўночнай Афрыцы, Еўропе, умеранай і трапічнай Азіі.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Аднагадовая расліна, 15-50 (70) см вышынёй, ад прамой да той, што сцелецца, зялёная. Сцеблы пакрытыя толькі простымі валасінкамі. Лісце лінейна-даўгаватае, ланцэтнае, вузка-эліптычнае або ланцэтнае звужанае да аснавання, 0.8-4.5 (10) × 0.2-1.2 (2) см, вострае да тупога або круглявае на верхавіне, сядзячае або трохі аблягае сцябло ў аснове. Суквецці простыя, тэрмінальныя або пазухавыя. Чашачка густа бледна шчаціністая; чашалісцікі прамыя, лінейна-шылападобныя, 3-6 мм даўжынёй, становячыся да 0,8-1,5 см даўжынёй у пладах, тупыя або вострыя. Вяночак 4-6 (8) мм даўжынёй, белы, ад бледна- да цёмна-сіняга, або пурпурны, варонкападобны або седлападобны, трубка даўжынёй з чашачку або крыху даўжэй. Арэшкі бялёсыя або бледна-карычневыя, вельмі цвёрдыя, глянцавыя, 2-3 (4) × 1.5-2.5 мм, ад дробна да буйна бугарковых; дзюба кароткая, тупая, злёгку загнутая[4][5].

Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

Распаўсюджаны ў Паўночнай Афрыцы, Еўропе, умеранай і трапічнай Азіі; шырока натуралізаваўся[5][6][7].

Ва Украіне від расце на пашах, пустках, пакладах як пустазелле на палях, у садах — на ўсёй тэрыторыі звычайны; пустазелле[4].

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 76. — 160 с. — 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Lithospermum arvense L.
  4. 4,0 4,1 4,2 Доброчаева Д. Н., Котов М. И., Прокудин Ю. Н., и др. Определитель высших растений Украины. — К., 1987. — С. 269. (руск.) (укр.) 
  5. 5,0 5,1 plantsoftheworldonline.org. (англ.) 
  6. bgbm.org. (англ.) 
  7. npgsweb.ars-grin.gov. (англ.)