Верас звычайны [ 3] [ 4] (Calluna ) — манатыпны род раслін сямейства верасовых. Адзіны від — Ве́рас звычайны (Callúna vulgáris )[ 5] .
Верас, верас звычайны[ 6] , вераст[ 7] [ 8] , верус[ 3] барвинки, вржос, вржост[ 9] [ 10] , веряс[ 11] [ 12] .
Шматгадовая вечназялёная галінастая куставая ці кусцікавая расліна вышынёю да 1 м. Лісце дробнае, лускападобнае, сядзячае, ланцэтнае, размешчана накшталт чарапіцы ў 4 рады. Кветкі дробныя, двухполыя, званочкавыя, бэзава-ружовыя, зрэдку белыя, у аднабокіх гронках. Плод — пушыстая чатырохгранная каробачка .
Верасовае поле ў ваколіцах Полацка
Адзін від — верас звычайны. Пашыраны ў Еўропе, Заходняй Азіі, Паўночнай Афрыцы і на Атлантычным узбярэжжы Амерыкі. Расце на пясчаных мясцінах у хваёвых барах, на высечках, выгарынах, пустках, тарфяніках, утварае вялікія зараснікі — верасоўнікі .
Дэкаратыўная, лекавая (мачагонны, патагонны, процізапаленчы, вяжучы, злёгку снатворны і заспакаяльны сродак), тэхнічная (мае дубільнікі, гліказіды, смалу, крухмал), кармавая і меданосная (дае т. зв. «верасовы мёд») расліна.
Часам верасам таксама называюць віды роду эрыка (Erica ).
Зноскі
↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя» .
↑ а б Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн. : «Наука и техника », 1967. — С. 28. — 160 с. — 2 350 экз.
↑ Назва згодна з Я. П. Шмярко , І. П. Мазан . Лекавыя расліны ў комплексным лячэнні. — Мн: Навука і тэхніка, 1989. — С. 388. — 399 с. — ISBN 5-343-00120-3 .
↑ Жизнь растений. Энциклопедия в 6 тт. Т. 5, ч. 2: Цветковые растения / Гл. ред. А. Л. Тахтаджян . — М .: Просвещение , 1981. — 511 с. — С. 90—93.
↑ Federowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897
↑ Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
↑ Антонов А. А. О врачебных растениях, дикорастущих в Витебской губернии и употребляемых населением ее в домашней народной медицине. Витебск, 1888
↑ Анненков Н. (руск.) ( бел. Ботанический словарь , Спб, 1878
↑ З. Верас . Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік . — Вільня, Субач 2: Выданне газеты «Голас беларуса », Друкарня С. Бэкэра, 1924.
↑ Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
↑ Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.