Вера Паўлаўна Нікольская
Вера Паўлаўна Нікольская | |
---|---|
Дата нараджэння | 12 лютага 1901 |
Дата смерці | 1980 |
Альма-матар |
Вера Паўлаўна Нікольская (Валерыя Паўлаўна, у шлюбе Цюляева; 12 лютага 1901—1980) — руская вучоная, этнограф. З ёй звязаны фатаграфіі сялянскага жыцця ў Тураўскім раёне Беларусі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Дачка святара Паўла Васілевіча Нікольскага (1870—1942 ці 43) і шведскай дваранкі лютэранкі Леанціны Эміліі Лінберг. Абое нарадзіліся ў Шацкім павеце Тамбоўскай губерні. Мелі пяць дачок і сына. Бацька быў краязнаўцам і царкоўным гісторыкам.
У 1910—1912 вучылася ў Марыінскай гімназіі ў Варонежы, пазней у гімназіі ў Саратаве, на гісторыка-філілагічным факультэце Саратаўскага ўніверсітэта. Вучаніца Барыса Сакалова. З 1924 навуковы супрацоўнік, потым памочнік захавальніка ўсходнеславянскага аддзела Музея народазнаўства ў Маскве. У 1925—1927 брала ўдзел у этнаграфічных экспедыцыях на Палессі, у 1929 у даследаванні рускага цацачнага промыслу ў Вятцы. У 1931 звольнена з музея як «сацыяльна небяспечны элемент». На пачатку вайны працавала ў Акадэміі навук.
Беларускія вобразы
[правіць | правіць зыходнік]Збіральніца калекцыі, у якую ўвайшлі 60 фатаграфій з Лельчыцкага і Жыткавіцкага раёнаў Беларусі (тады — Тураўскі раён). Датавана 1930 годам. Здымкі ахапілі вёскі Перароў, Запясочнае, Дварэц, Белка, горад Петрыкаў. На здымках відны сяляне, сагнаныя ў калгас, працэс калгаснай будоўлі, знахарка і зёлкі ў знахарчынай хаце, ганчар, рыбакі, рыбалоўныя снасці (невад, дарожка, настаўка, вуда, жак), лоўля рыбы, рыбацкі курэнь, майстраванне лодак, выраб вяровак, гарадская прыстань, дзіцячы сад пры калгасе. Партрэты дарослых і дзяцей. Пастушок. Дзеці-нянькі.