Вера Рыгораўна Гняўко

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вера Рыгораўна Гняўко
Дата нараджэння 12 снежня 1920(1920-12-12) (103 гады) ці 1920[1]
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык, выкладчыца ўніверсітэта
Навуковая сфера гісторыя[2]
Месца працы
Навуковая ступень доктар гістарычных навук
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны II ступені

Вера Рыгораўна Гняўко (нар. 12 снежня 1920, в. Далькавічы, Мінская губерня) — беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук (1971), прафесар (1972). Удзельніца Вялікай Айчыннай вайны.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася 12 снежня 1920 года ў в. Далькавічы (цяпер — Лагойскі раён Мінскай вобласці).

Скончыла Барысаўскае рускае педагагічнае вучылішча (1940), Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага (гістарычны факультэт, 1949).

Працавала ў Інстытуце гісторыі АН БССР (1949—1964, старшы навуковы супрацоўнік сектара гісторыі Кастрычніцкай рэвалюцыі і сацыялістычнага будаўніцтва), Беларускім дзяржаўным інстытуце народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава (1970—1990, прафесар кафедры эканамічнай гісторыі, у 1970—1979 — загадчык кафедры).

Навуковыя інтарэсы: праблемы гісторыі Кастрычніцкай рэвалюцыі і грамадзянскай вайны ў Беларусі; рабочы, прафсаюзны і камсамольскі рух; гісторыя Мінска.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Ордэн Айчыннай вайны 2-й ступені, медалі (10) і інш.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Рабочий класс Белоруссии и его профессиональные союзы в борьбе за завоевание и упрочение Советской власти (март 1917 — январь 1919 гг.) : автореферат диссертации … доктора исторических наук : 571 / В. Г. Гневко. ― Минск, 1969.
  • Развитие народного хозяйства и культуры города Минска в годы первой пятилетки (1928—1932) : автореферат диссертации … кандидата исторических наук / В. Г. Гневко. ― Минск, 1954.

Зноскі

  1. Czech National Authority Database Праверана 28 красавіка 2023.
  2. Czech National Authority Database Праверана 1 мая 2023.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гняўко Вера Рыгораўна // Беларуская савецкая энцыклапедыя : [у 12 т.]. — Мінск, 1974. — Т. 11. — С. 610.
  • Гняўко Вера Рыгораўна // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. — Мінск, 1996. — Т. 3. — С. 55.
  • Гневко Вера Григорьевна // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. — Минск, 2016. — Т. 5 : Минская область : в 3 кн., кн. 1. — С. 252—253.
  • Гневко Вера Григорьевна // Институт истории НАН Беларуси в лицах, 1929—2008 : биобиблиографический справочник. — Минск, 2008. — С. 139—140.
  • Гняўко Вера Рыгораўна // Бласлаўлёнай зямлі неўміручыя скарбы : народная духоўная культура Лагойшчыны : у 3 кн. ― Гомель, 2013. ― Кн. 1. — С. 45.
  • Гняўко Вера Рыгораўна // Памяць : Лагойскі раён : у 2 т. — Мінск, 2004. — Кн. 2. — С. 314.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]