Вера Часлаўска
Вера Часлаўска | |
---|---|
| |
Асабістая інфармацыя | |
Пол | жаночы |
Поўнае імя | Вера Часлаўска |
Арыгінальнае імя | чэшск.: Věra Čáslavská |
Грамадзянства |
![]() |
Дата нараджэння | 3 мая 1942 (81 год) |
Месца нараджэння | Прага |
Дата смерці | 30 жніўня 2016[1][2][…] (74 гады) |
Месца смерці | |
Ліцэнзія FIG | [1] |
Найлепшыя вынікі на чэмпіянатах свету | |
Найлепшыя вынікі на Алімпіядзе | |
Вера Часлаўска (чэшск.: Věra Čáslavská, 3 мая 1942, Прага, Пратэктарат Багеміі і Маравіі — 30 жніўня 2016, Прага, Чэхія) — выдатная чэхаславацкая гімнастка, 7-кратная алімпійская чэмпіёнка, 4-кратная чэмпіёнка свету, шматразовая чэмпіёнка Еўропы і Чэхаславакіі. Уладальніца найбольшай колькасці залатых алімпійскіх узнагарод у гісторыі Чэхаславакіі і Чэхіі.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

За ўсю гісторыю жаночай спартыўнай гімнастыкі толькі Ларысе Латынінай і Часлаўскай удалося двойчы выйграць абсалютнае першынство на Алімпійскіх гульнях — Вера стала чэмпіёнам у 1964 і 1968 гадах (у 1964 годзе ў Токіа Часлаўска апярэдзіла менавіта Латыніну). Сярод жанчын па колькасці алімпійскіх тытулаў саступае толькі траім — Ларысе Латынінай (9), Біргіт Фішэр (8) і Джэні Томпсан (8).
Чатыры разы, у 1964, 1966, 1967, 1968 гадах, прызнавалася лепшай спартсменкай Чэхаславакіі як сярод жанчын, так і мужчын. Часцей гэтага звання не атрымліваў ніхто. Выступала за пражскі клуб «Слован».
Пасля ўводу савецкіх войскаў у Чэхаславакію падпісала маніфест Дзве тысячы слоў, і толькі ў апошні момант ёй дазволілі ляцець на Алімпійскія гульні 1968 года ў Мехіка. Для патрыётаў Чэхаславакіі стала сімвалам барацьбы за незалежнасць. Часлаўска была незадаволеная сумніўнымі, паводле яе меркавання, рашэннямі алімпійскай судзейскай калегіі прысудзіць у вольных практыкаваннях не адзін, а два залатыя медалі, г.зн. не толькі ёй адной, але і гімнастцы з СССР Ларысе Петрык, Часлаўска на цырымоніі ўзнагароджання падчас выканання дзяржаўнага гімна Савецкага Саюза павярнула галаву ўбок і трохі апусціла яе[5].
Гэты жэст быў горача сустрэты антыкамуністычнай апазіцыяй Чэхаславакіі, але ў выніку Часлаўска па рашэнні ўлад краіны апынулася на доўгія гады невыязной і больш не магла прадстаўляць ЧССР на міжнародных спаборніцтвах. Аднак спартсменка на дзесяцігоддзі стала сімвалам супрацьстаяння Савецкаму Саюзу — і пасля падзення рэжыму знакамітая ў мінулым гімнастка ўзначаліла ў 1990 годзе Нацыянальны алімпійскі камітэт Чэхаславакіі, стала членам МАК ад Чэхіі і саветнікам прэзідэнта Вацлава Гавела па фізкультуры і спорту[5].
Была ў шлюбе з лёгкаатлетам Ёсефам Одлажылам (1938—1993), віцэ-чэмпіёнам Алімпіяды 1964 года ў Токіа на дыстанцыі 1500 метраў[5]. У 1993—1996 гадах прэзідэнт Алімпійскага камітэта Чэхіі. Пасля сямейнай трагедыі[6] і лячэння ў 1998 годзе ў псіхіятрычнай клініцы Вера Часлаўска пражывае ў доме для састарэлых, хаваючыся ад журналістаў.
У 2001 годзе была названа спартыўнай легендай Чэхіі.
Памяць[правіць | правіць зыходнік]
- У гонар гімнасткі названы астэроід (26986) Часлаўска[7].
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі
- ↑ https://www.rtbf.be/sport/jo/detail_deces-de-vera-caslavska-septuple-medaille-d-or?id=9392218
- ↑ http://www.reuters.com/article/us-people-czech-caslavska-idUSKCN1160HY
- ↑ Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
- ↑ The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
- ↑ а б в Часлаўска, Вера Часлаўска
- ↑ Улетку 1993 года Марцін, 19-гадовы сын Веры Часлаўскай, у п'янай бойцы забіў уласнага бацьку, былога мужа спартсменкі Ёсефа Одлажыла. Марцін быў асуджаны на 4 гады пазбаўлення свабоды, аднак памілаваны асабістым распараджэннем прэзідэнта краіны Вацлава Гавела па просьбе маці
- ↑ База даных JPL НАСА па малых целах Сонечнай сістэмы (26986)
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вера Часлаўска
- Вера Часлаўска — алімпійская статыстыка на сайце Sports-Reference.com (англ.)
- Вера Часлаўска на сайце МАК (англ.)
- Вера Часлаўска ў Вялікай алімпійскай энцыклапедыі(недаступная спасылка)
- Нарадзіліся 3 мая
- Нарадзіліся ў 1942 годзе
- Асобы
- Нарадзіліся ў Празе
- Памерлі 30 жніўня
- Памерлі ў 2016 годзе
- Памерлі ў Празе
- Гімнасты Чэхаславакіі
- Алімпійскія чэмпіёны ад Чэхаславакіі
- Алімпійскія чэмпіёны па спартыўнай гімнастыцы
- Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1964 года
- Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1968 года
- Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 1960 года
- Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 1964 года
- Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 1968 года
- Гімнасты на летніх Алімпійскіх гульнях 1960 года
- Гімнасты на летніх Алімпійскіх гульнях 1964 года
- Гімнасты на летніх Алімпійскіх гульнях 1968 года
- Чэмпіёны свету па спартыўнай гімнастыцы
- Чэмпіёны Еўропы па спартыўнай гімнастыцы
- Члены МАК