Перайсці да зместу

Верх-Ліда

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Верх-Ліда
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • ▼148 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 154
Паштовыя індэксы
231288
Аўтамабільны код
4
СААТА
4236843036
Верх-Ліда (Беларусь)
Верх-Ліда
Верх-Ліда


Верх-Ліда (Гродзенская вобласць)
Верх-Ліда
Верх-Ліда


Мапа

Верх-Лі́да[1] (трансліт.: Vierch-Lida, руск.: Верх-Лида) — вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Дварышчанскага сельсавета. Каля вёскі пачынаецца рака Лідзея.

Да 21 лютага 2023 года вёска ўваходзіла ў склад Крупаўскага сельсавета[2].

Побач з вёскай пачатак («вярхоўе») рэчкі Ліда. Так жа сама ўтвораныя назвы Верхмень (на рэчцы Мене), Верхаслоўсць.

Такое ўтварэнне засведчанае і па-за межамі Беларусі. На Павоччы ў вярхоўях рэчкі Выцебеці была вёска Выцебецкія Вярхі[3]. Ля вытоку літоўскай рэчкі Жыглы — тапонім Viršu-žiglis (ад літ. viršus «верх»).

У слоўніку беларускай мовы, аднак, слова «верх» у значэнні «вярхоўе (ракі)» не зафіксаванае[4].

Вёска Верхліда (Wierzchlida) згадваецца ў вопісе парафій Лідскага дэканата ў 1784 годзе як уласнасць князя Станіслава Радзівіла, на поўнач ад Ліды, напрасткі праз балоты, якія называюцца Стрыя, за тры чвэрці мілі, кругам, гасцінцам каля мілі ад горада[5].

На польскай карце 1933 г. — «Верхліда».

ГодКолькасць
1999 178
2009 196
2019 148
  1. ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Ве́рхняя Лі́да.
  2. ↑ Решение Гродненского областного Совета депутатов от 21 февраля 2023 г. № 497 Об изменении административно-территориального устройства Лидского района Гродненской области
  3. ↑ Шаблон:Статья
  4. ↑ https://verbum.by/tsbm/vierch
  5. ↑ pawet.net