Чахаўцы
Вёска
Чахаўцы
|
Чахаўцы́[1] (трансліт.: Čachaŭcy, руск.: Чеховцы) — вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Дварышчанскага сельсавета.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Знаходзіцца за 6 км на поўнач ад Ліды, на рацэ Лідзея. Побач размяшчаецца аднаіменны мікрараён, злучаны гарадскім аўтобусным маршрутам.
За 0,4 км на паўночны ўсход ад вёскі эксплуатуецца Чэхаўскае радовішча пясчана-жвіровага матэрыялу[2]. Пластападобны паклад звязаны з флювіягляцыяльнымі адкладамі сожскага ледавіка. Ва ўскрышы: пяскі, торф, супескі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Вопіс парафій Лідскага дэканата 1784 года згадвае ваколіцу Чэхаўцы на поўнач ад Ліды. Дарога да Вільні ішла цераз балота Стрыя, каля Чэхаўцаў і Колышак, выбоістая, на працягу мілі зарослая кустамі. Потым яна вяла цераз Дворышча на Тракелі[3].
Да 27 сакавіка 1978 года вёска ўваходзіла ў склад Дубровенскага сельсавета[4], да 21 лютага 2023 года — у склад Крупаўскага сельсавета[5].
Гаспадарка
[правіць | правіць зыходнік]Вядзецца распрацоўка пяску і жвіру (прыдатныя на выраб бетону, для дарожнага будаўніцтва, муровачных і тынкавальных раствораў).
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Чэ́хаўцы
- ↑ Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
- ↑ pawet.net
- ↑ Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў Беларускай ССР ад 27 сакавіка 1978 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 16 (1570).
- ↑ Решение Гродненского областного Совета депутатов от 21 февраля 2023 г. № 497 Об изменении административно-территориального устройства Лидского района Гродненской области
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 9: Гродзенская вобласць, кн. 2 / рэдкал.: У. У. Андрыевіч (гал. рэд.) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2016. — 848 с.: іл. — 1 500 экз. — ISBN 978-985-11-0908-7.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх