Весланосыя
| Весланосыя | |||||||||||||||||||||||||||||
| Polyodon spathula | |||||||||||||||||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||
| Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||
|
Polyodontidae | |||||||||||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||||||||||
Весланосыя (Polyodontidae) — сямейства рыб з атрада асетрападобных.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Цела голае або пакрыта вельмі дробнымі, разрозненымі шыпкамі. Вочы слабаразвітыя. Рыла моцна падоўжанае, на яго ніжнім баку два вельмі кароткія вусікі. Рот ніжні, вялікі, на сківіцах дробныя зубы. Спінны плаўнік адзін, адсунуты назад, знаходзіцца над анальным плаўніком. Каналы бакавой лініі на галаве і тулаве акружаны костачкамі. Жаберная накрыўка моцна выцягнута ззаду.
Пашырэнне
[правіць | правіць зыходнік]Рыбы прэсных вод Паўночнай Амерыкі і Кітая (кітайскі весланос лічыцца вымерлым).
Асаблівасці біялогіі
[правіць | правіць зыходнік]Па тыпу харчавання — планктонафагі (амерыканскі весланос) або драпежнікі (кітайскі весланос).
Для нерасту ім неабходныя рэкі з хуткай плыню і галечным дном. Палавая спеласць надыходзіць позна (у самак — пасля 10-12 гадоў), а нераст адбываецца не штогод.
Абодва віды моцна пацярпелі ад будаўніцтва дамбаў (якія перакрываюць шляхі да нерасцілішчаў) і забруджвання рэк. Амерыканскі весланос з’яўляецца аб’ектам штучнага развядзення і аховы.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Асетрападобныя // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
- Ганоіды // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).
- Расс Т. С. Семейство Веслоносые // Жизнь животных. В 7-ми тт. Т. 4. Рыбы / Под ред. Т. С. Расса. — М.: Просвещение, 1983. — С. 93—95.