Ветраны млын з Даматканавічаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Славутасць
Ветраны млын з вёскі Даматканавічы
В. Азярцо - Ветраны млын зь в. Даматканавічы PICT0935.jpg
53°49′48,60″ пн. ш. 27°22′15,28″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Месцазнаходжанне Сынгалы (першапачаткова),
Каменка,
Даматканавічы,
Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту
Тып будынка ветраны млын
Архітэктурны стыль беларускае народнае дойлідства
Дата пабудовы 1880-я
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 612Г000391шыфр 612Г000391

Ветраны млын канца ХІХ стагоддзя з в. Даматканавічы Клецкага раёна Мінскай вобласці. Перанесены ў Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту ў в. Азярцо[1], дзе прадстаўлены ў экспазіцыі «Цэнтральная Беларусь».

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Па звестках мясцовых жыхароў, млын пабудаваны ў пачатку 1880-х гг. у в. Сынгалы (недалёка ад Снова) эканомам мясцовага памешчыка. Прастаяў там 25 гадоў. Затым млын перавезлі ў в. Каменку, у 1937 г. — у Даматканавічы. Дзейнічаў да 1960-х гг[1].

У 1957 г. былі заменены і ўкарочаны падэшвы, у выніку зменшылася плошча апоры і млын у 1970-я гг. перакуліла ветрам. Быў адрамантаваны, заменены пашкоджаныя дэталі. Апошні ўладальнік Іван Міхайлавіч Міхлай[1].

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Махі

Вышыня помніка каля 12 м. Млын уяўляе сабой тыповую канструкцыю-казлоўку. Асновай служыць парная крыжавіна (козлы), у якой замацаваны нясучы слуп, зафіксаваны ў вертыкальным становішчы магутнымі падкосамі. Сцены ашаляваныя, дах мае кроквенную канструкцыю, накрыты дранкай[1].

Млын мае тры ўзроўні. На першым (не бачным для вачэй) — восевы слуп на падмурку, на другім, які мае два аконныя праёмы[1] — «скрыня» для мукі. На трэцім узроўні знаходзіцца галоўны механізм[2]

Аснову механізма складае гарызантальны вал з прымацаваным да яго зубчатым колам і пастаў (камень) для памолу зерня[2]. Вал прыводзіцца ў рух дзвюма ўзаемна-перпендыкулярнымі парамі крылаў. Хуткасць вярчэння рэгулюецца тармазной сістэмай[1].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]