Перайсці да зместу

Вечерний Бобруйск

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
«Вечерний Бобруйск»
Тып газета
Краіна
Заснавана 22 снежня 2000
Мова руская
Галоўны офіс
Вэб-сайт bobruisk.ru

Вечерний Бобруйск (бел.: Вячэрні Бабруйск) — бабруйская гарадская грамадска-палітычная газета. Заснаваная 22 снежня 2000. Выходзіць па-руску два разы на тыдзень: у сераду і пятніцу. Змяшчае матэрыялы пра грамадска-палітычнае і культурнае жыццё Бабруйска, крымінальную хроніку, спартыўныя навіны, абвесткі, праграму тэлевізіі, рэкламу, мае забаўляльныя рубрыкі і г.д. Рэдакцыя размяшчалася па адрасе: Бабруйск, Зорны праезд, 5-104, цяперашні адрас вул. Маскоўская,42. Уваходзіць у склад "Асацыяцыі выдаўцоў рэгіянальнай прэсы «Аб’яднаныя Масмедыі».

Галоўны рэдактар — Наталля Сысой.

Вясной 2025 года, па інфармацыі Агульнанацыянальнага тэлебачання (АНТ), прайшлі допыты рэдактараў рэгіянальных выданняў: Валянціна Сысоя з газеты «Вечерний Бобруйск», Анатоля Санаценкі з партала Babruisk.info, Уладзіміра Скрабатуна з газеты «Вольнае Глыбокае» і Галіны Буднай з газеты «Узгорак», якія былі абвінавачаны ў тым, што яны атрымлівалі грошы ад пасольства Германіі «за артыкулы рэкламнага характару, якія праслаўляюць нібыта цудоўную Германію»[1][2].