Аб’яднаныя Масмедыі
Аб’яднаныя Масмедыі | |
---|---|
Тып | Аб’яднанне выдаўцоў беларускай недзяржаўнай рэгіянальнай прэсы |
Год заснавання | ліпень 2009 |
Размяшчэнне | Баранавічы, Беларусь |
Ключавыя фігуры |
Старшыня праўлення Віктар Марчук |
Прадстаўніцтва | Беларусь |
Колькасць членаў | 16 |
Вэб-сайт | masmedyi.by |
«Аб’яднаныя Масмедыі» — асацыяцыя выдаўцоў рэгіянальнай прэсы Беларусі. Заснавана ў ліпені 2009 года, калі дзесяць выдаўцоў мясцовых газет стварылі яе[1]. На 2021 год аб’ядноўвае 16 выдаўцоў недзяржаўных друкаваных і інтэрнэт-СМІ, многія з якіх у свой час былі выключаны з дзяржаўнай сістэмы распаўсюду, з розных рэгіёнаў Беларусі.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
15 ліпеня 2009 года пасведчанне аб рэгістрацыі асацыяцыі атрымаў Уладзімір Янукевіч, кіраўнік выдавецкага дому «Intex-press», які і ўзначаліў новую некамерцыйную арганізацыю ў галіне СМІ[1].
У 2010 годзе асацыяцыя прыняла ўдзел у выставе «СМІ ў Беларусі» і адтрымала дыплом за подпісам Алега Праляскоўскага[2]. У 2011 годзе РУП «Дом друку» адмовіў асацыяцыі ў стэндзе па «арганізацыйна-тэхнічных прычынах»[2]. У 2012 годзе для асацыяцыі выставілі непад’ёмны кошт за стэнд, што вымусіла адказацца ад удзелу ў выставе[3].
29 сакавіка 2021 года да аб’яднання далучыліся «Сильные Новости» і «Mogilev.Online», што давяло лічбу чальцоў да 16[4].
У рамках пагрому незалежных медыя ў Беларусі ў ліпені 2021 года прайшлі ператрусы ў рэдакцыях і ў журналістаў выданняў асацыяцыі, частка з якіх была дапытаная і падвергнута арыштам[5][6][7]. Таксама ў журналістаў была масава канфіскавана тэхніка[8]. Як вынік «Рэгіянальная газета» была вымушана перастаць друкавацца[9].
Выданні ў межах асацыяцыі[правіць | правіць зыходнік]
Сябры асацыяцыі выдаюць мясцовыя масава-палітычныя выданні з агульным накладам больш за 80.000 асобнікаў. Гэта:
- «Брестская газета» (Брэст),
- «Бобруйский курьер» (Бабруйск),
- «Борисовские новости» (Барысаў),
- «Вечерний Бобруйск» (Бабруйск),
- «Вольнае Глыбокае» (Глыбокае),
- «Газета Слонімская» (Слонім),
- «Ганцавіцкі час» (Ганцавічы),
- «Информ-прогулка» (Лунінец),
- «Інфа-Кур’ер» (Слуцк),
- «Наша слова» (Ліда),
- «Першы рэгіён» (Бяроза, Ганцавічы, Драгічын, Івацэвічы, Пінск),
- «Рэгіянальная газета» (Маладзечна),
- «Сильные Новости» (Гомель),
- «УзГорак» (Горацкі, Дрыбінскі і Мсціслаўскі раёны Магілёўскай вобласці),
- «EX-PRESS.BY» (Барысаў і Жодзіна),
- «Hrodna.life» (Гродна),
- «Intex-press» (Баранавічы),
- «Mogilev.Online» (Магілёў).
Былыя чальцы:
- «Брестский курьер» (Брэст),
- «Нясвіжскі час» (Нясвіж)[10].
Мэта арганізацыі[правіць | правіць зыходнік]
Галоўная мэта — развіццё асяроддзя, спрыяльнага для прыватнага выдавецкага бізнесу. Асацыяцыя дапамагае зносінам і абмену досведам незалежных выдаўцоў; спрыяе развіццю рынку рэгіянальных друкаваных CMI; развівае кадравы патэнцыял рэгіянальных кампаній праз рэалізацыю кансультатыўных і трэнінгавых праграм.
Інтэрнэт-рэсурсы газет[правіць | правіць зыходнік]
- «Брестская газета»,
- «Брестский курьер»,
- «Борисовские новости»,
- «Вечерний Бобруйск»,
- «Газета Слонімская»,
- «Ганцавіцкі час»,
- «Информ-прогулка»,
- «Интекс-пресс»,
- «Інфа-Кур’ер»,
- «Рэгіянальная газета» Архівавана 18 верасня 2020..
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Афіцыйная старонка Асацыяцыі выдаўцоў рэгіянальнай прэсы «Аб’яднаныя Масмедыі»
- Многія са здзіўленнем даведаліся, што ёсць такія газеты, як «Газета Слонімская» ці «Intex-press» //«Наша Ніва».
- [https://web.archive.org/web/20160306113533/http://belapan.com/archive/2010/05/04/by_media_smi_v2/ Архівавана 6 сакавіка 2016. У выставе «СМІ ў Беларусі» бярэ ўдзел Асацыяцыя выдаўцоў рэгіянальнай прэсы «Аб’яднанне масмедыя», відэа]// БелаПАН
- Гаворыць Маладзечна // 34mag
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Рэгіянальныя выдаўцы аб’ядналіся ў асацыяцыю . naviny.by (20 ліпеня 2009). Архівавана з першакрыніцы 12 красавіка 2021. Праверана 12 красавіка 2021.
- ↑ 2,0 2,1 Организаторы выставки «СМІ ў Беларусі» отказали Ассоциации региональной прессы «Объединенные МассМедиа» в участии в выставке (+КОПИЯ ДОКУМЕНТА)(руск.) . Беларуская асацыяцыя журналістаў (29 красавіка 2011). Архівавана з першакрыніцы 30 снежня 2013. Праверана 12 красавіка 2021.
- ↑ Асацыяцыя выдаўцоў рэгіянальнай прэсы не бярэ ўдзелу ў выставе “СМІ ў Беларусі” (Фота) . Беларуская асацыяцыя журналістаў (25 красавіка 2012). Архівавана з першакрыніцы 30 красавіка 2012. Праверана 12 красавіка 2021.
- ↑ Вітаем новых сяброў Асацыяцыі! Да “Аб’яднаных МасМедыяў” далучыліся “Сильные Новости” і Mogilev.Online . Аб’яднаныя Масмедыi / Объединённые Массмедиа (30 сакавіка 2021).
- ↑ КДБ заявіў пра «шырокамаштабную зачыстку ад радыкальна настроеных». Вынікі нападу на прэсу і актывістаў . Белсат (9 ліпеня 2021). Праверана 13 ліпеня 2021.
- ↑ У рэдакцыі «Брестской газеты», Orsha.eu і баранавіцкага выданьня Intex-Press таксама прыйшлі сілавікі
- ↑ "Рэгіянальная газета" прыпыняе выхад друкаванага выдання . Еўрапейскае радыё для Беларусі (22 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 23 ліпеня 20212021-07-23. Праверана 23 ліпеня 2021.
- ↑ Мардилович, Антон Терроризм, беспорядки и разжигание вражды. Чем силовики объясняют обыски у журналистов по всей Беларуси(руск.) . Медиазона (13 ліпеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 23 ліпеня 2021.
- ↑ АА «Рэгіянальная газета» прыпыніла выпуск на паперы . Белсат (22 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 23 ліпеня 2021. Праверана 23 ліпеня 2021.
- ↑ «Нясвіжскі час» больш не выходзіць // Салідарнасць