Перайсці да зместу

Віцебскія губернскія ведамасці

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
«Віцебскія губернскія ведамасці»
Арыгінальная
назва
«руск.: Витебские губернские ведомости»
Тып грамадская газета
Уладальнік Віцебская губерня
Заснавана 1838
Спыненне публікацый снежань 1917 года
Палітычная прыналежнасць афіцыйная газета рэгіянальнай улады
Мова руская
Галоўны офіс г. Віцебск
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Віцебскія губернскія ведамасці — урадавая газета Віцебскай губерні, якая выдавалася з 1838 па снежань 1917. Выданне «губернскіх ведамасцяў  (руск.)» было ўведзена па ўсёй краіне царскім указам.

Газета складалася з афіцыйнай часткі - распараджэнняў і загадаў па Віцебскай губерні, і неафіцыйнай часткі, якая ўтрымлівала працы па гісторыі, геаграфіі, этнаграфіі і статыстыцы Віцебскай губерні. У неафіцыйную частку газеты, як правіла, прадстаўляліся матэрыялы з Віцебскага статыстычнага камітэта. Выпуск Віцебскіх губернскіх ведамасцяў плённа адбіўся на распрацоўцы мясцовай гісторыі і на давядзенні інфармацыі да насельніцтва. Рэдакцыя выдавецтва губернскіх ведамасцяў знаходзілася ў будынку на Смаленскай (Леніна) вуліцы горада Віцебска.

Віцебскія губернскія ведамасці выдаваліся два разы на тыдзень, друкавалася ў Віцебскай губернскай друкарні.

Рэдактарамі Віцебскіх губернскіх ведамасцяў з'яўляліся:

  • У 1850-60 гады — Ф. І. Сярэбранікаў;
  • У 1861—1879 гады — А. Смірагін, А. М. Семянтоўскі-Курыла, Д. А. Лебедзеў, А. Ф. Ключараў, І. П. Арлоў, М. І. Пранікаў;
  • У 1880—1886 гады — кн. Н. Н. Мяшчэрскі;
  • З 1887 года — В. С. Сафонаў.
  • У 1905—1912 гады — М. В. Анцаў

Аўтары і супрацоўнікі

[правіць | правіць зыходнік]