Аляксандр Раманавіч Пшчолка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аляксандр Раманавіч Пшчолка
Пщёлко Александр Романович.jpg
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння: 1869
Месца нараджэння:
Дата смерці: 1943
Грамадзянства:
Альма-матар:
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці: пісьменнік, адвакат, публіцыст, этнограф
Валодае мовамі: беларуская і руская
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Аляксандр Раманавіч Пшчолка (псеўданім: Белорусс, А. Крицкий, 1869, Чарсцвяды — 1943) — беларускі празаік, публіцыст, этнограф.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям'і дзяка. Скончыў у 1890 годзе Віцебскую духоўную семінарыю. Служыў у Маркавым манастыры (1890, Віцебск). Працаваў у сельскагаспадарчай школе, дзе выкладаў агародніцтва і садоўніцтва, народным настаўнікам у Арэхаўскай школе, выкладчыкам у лясным тэхнікуме. З 1907 года ў акруговым судзе г. Вільня, міравым суддзёй у Себежы, адвакатам пры Полацкім губернскім судзе ў Старой Таропе Калінінскай воласці. Друкаваўся з 1898 года у «Витебских губернских ведомостях», пазней у газетах «Сельский вестник», «Минское слово», «Белорусская жизнь» і інш. Пісаў на беларускай і рускай мовах.

Выдаў больш за 10 кніг апавяданняў і нарысаў, дзе паказаў неўладкаванасць і бюракратызм мясцовых чыноўнікаў. У этнаграфічных нарысах апісваў народныя звычаі і абрады Лепельшчыны («Дзяды», «Мікітавы хаўтуры», «Зажынкі і абжынкі», «Беларускія святы»).

Пад яго рэдакцыяй выдадзена паэма «Тарас на Парнасе».

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Пшчолка Аляксандр Раманавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі ў 6 т.: Т. 6. Кн. 1. — Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2001. — С. 12.