Перайсці да зместу

Витебский листок (1916)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
«Витебский листок»
Тып газета
Краіна
Заснавана 21 студзеня (3 лютага) 1916
Спыненне публікацый 12 ліпеня 1919
Мова руская
Галоўны офіс

«Витебский листок» — прыватная газета. Выдавалася штодзённа з 21 студзеня (3 лютага1916 да 12 ліпеня 1919 у Віцебску на рускай мове[1].

Да Кастрычніцкай рэвалюцыі прытрымлівалася памяркоўна-ліберальнага кірунку, вяла палеміку з чарнасоценнымі арганізацыямі. Друкавала інфармацыю пра ваенныя дзеянні на франтах Першай сусветнай вайны, пра ўнутранае і міжнароднае становішча краіны, эканамічны стан Віцебскай губерні, пра сацыяльна-эканамічныя і бытавыя праблемы горада. Вітала Лютаўскую рэвалюцыю 1917 года, падтрымлівала Саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў, Часовы ўрад Расіі[1].

Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі падтрымлівала дзейнасць органаў савецкай улады. Выступала супраць абвяшчэння БНР, вітала абвяшчэнне БССР[1].

Асвятляла тэатральнае, музычнае і літаратурнае жыццё горада, рэкламавала кінематограф, эстраду, аперэту. У 1917 годзе друкавала дадатак «Вечерний бюллетень», у 1918—1819 — гумарыстычную старонку «Витебский писк»[1].

  1. а б в г У. М. Конан. «Витебский листок» // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).