Витебский рабочий
Выгляд
«Витебский рабочий» | |
---|---|
Тып | газета |
Краіна |
|
Заснавана | 17 (30) студзеня 1918 |
Спыненне публікацый | 24 студзеня (6 лютага) 1918 |
Мова | руская |
Галоўны офіс |
«Витебский рабочий» — грамадска-палітычная газета, орган Цэнтральнага савета прафесійных саюзаў Віцебска. Выдавалася штодзённа з 17 (30) студзеня 1918 да 24 студзеня (6 лютага) 1918 года ў Віцебску на рускай мове. Працягвала палітычную лінію газет «Известия Витебского Совета рабочих и солдатских депутатов» і «Борьба» («Наша борьба»), закрытых органамі савецкай улады за антыбальшавіцкі кірунак. Асуджала разгон устаноўчага сходу ў Петраградзе і рэпрэсіі бальшавікоў у адносінах да апазіцыйных ім арганізацый. Асвятляла стан і перспектывы палітычнага жыцця Віцебска[1].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ М. Я. Сяменчык. «Витебский рабочий» // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- М. Я. Сяменчык. «Витебский рабочий» // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).
.