Влёра
| Горад | |||||
| Влёра | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| алб.: Vlora | |||||
|
|||||
| 40°27′ пн. ш. 19°29′ у. д.HGЯO | |||||
| Краіна |
|
||||
| Кіраўнік | Ermal Dredha[d] | ||||
| Гісторыя і геаграфія | |||||
| Першая згадка | VI стагоддзе да н.э. | ||||
| Ранейшыя назвы | Аўлон (грэч. Αυλών) | ||||
| Вышыня цэнтра | 0 м | ||||
| Водныя аб’екты | Адрыятычнае мора і Влёрскі заліў[d] | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Насельніцтва | 134 000 чалавек (2010) | ||||
| Нацыянальны склад | албанцы | ||||
| Канфесійны склад | мусульмане, праваслаўныя | ||||
| Афіцыйная мова | албанская мова | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | 33 | ||||
| Паштовы індэкс | 9401–9494 | ||||
| Аўтамабільны код | VL | ||||
|
|
|||||
| bashkiavlore.org | |||||
| Паказаць/схаваць карты | |||||
Влёра (алб.: Vlora, грэч. Αυλώνας — Аўлон, італ.: Valona) — горад на поўдні Албаніі, адміністрацыйны цэнтр прэфектуры Влёра і акругі Влёра. Порт на беразе заліва Влёра (Влёрская бухта) Адрыятычнага мора. Насельніцтва — 134 тыс. жыхароў (2010).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Першыя помнікі антычнасці ў горадзе Влёра датуюцца VI стагоддзем да н.э.. На працягу IV стагоддзя да н.э. часта згадваецца ў якасці важнага порта для караблёў, якія плылі з Отранта і Брундызія, і пераправачнага пункта паміж двума іншымі антычнымі гарадамі ў Албаніі: Бутрынтам і Апалоніяй.
У 1481 г. грэчаскі военачальнік на неапалітанскай службе Кракодылас Кладас пры падтрымцы мясцовых грэчаскіх і албанскіх паўстанцаў адбіў горад у туркаў. Горад знаходзіўся пад кантролем Неапалітанскага каралеўства дзесяць гадоў.
28 лістапада 1912 года Ісмаіл Кемалі абвясціў у Влёры незалежнасць краіны. Горад стаў першай сталіцай незалежнай Албаніі.
З 1955 па 1962 год порт Влёра выкарыстоўваўся ВМФ СССР як ваенна-марская база, але затым у сувязі з выхадам Албаніі з Варшаўскага дагавора ў гэтай якасці быў страчаны.
У 1997 годзе горад апынуўся адным з месцаў пачатку беспарадкаў, якія атрымалі шырокую вядомасць.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Этнаграфічны музей
- Гістарычны музей
- Музей Незалежнасці
- Мячэць Мурадые
- Крэпасць Каніні, у мястэчку Каніна
- Крэпасць Порта-Палерма
- Руіны крэпасці Гімара, у мястэчку Гімара
- Цэрквы Святога Стэфана і Святога Мітры ў мястэчку Дэрмі (XII—XIV стагоддзяў)
- Манастыр Святой Марыі, у мястэчку Звернец
- Антычны амфітэатр Арыкум (I да н.э.)
- Царква Маміроі, у мястэчку Арікум
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ İzmir Büyükşehir Belediyesi. İzmir'in kardeş kentleri(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 жніўня 2012. Праверана 22 сакавіка 2015.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Влёра- Авлона // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Влёра — мяжа двух мораў Архівавана 29 кастрычніка 2020.
