Брындызі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Брындзізі)
Брындызі
Brindisi
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Камуна
Правінцыя
Каардынаты
Плошча
328 км²
Вышыня цэнтра
15 м
Афіцыйная мова
італьянскі
Насельніцтва
89 694 чалавек (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
0831
Паштовы індэкс
72100
Аўтамабільны код
BR
ISTAT
074001
Афіцыйны сайт
comune.brindisi.it (італ.)
Брындызі на карце Італіі ±
Брындызі (Італія)
Брындызі
Брындызі (Апулія)
Брындызі

Брындызі (італ.: Brindisi [ˈbrindizi] , сіц.: Brìndisi, мясц. Brinnisi, тарант.: Brinnese, лац.: Brundisium, Brundusium, Brindisium) — горад і марскі порт у італьянскім рэгіёне Апулія, адміністрацыйны цэнтр аднайменнай правінцыі. Размешчаны на паўднёвы ўсход ад Бары.

Заступнікам горада лічыцца Лаўрэнцій Брындызійскі. Свята горада адзначаецца ў першы панядзелак верасня.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Значэнне горада ў антычнасці было выключна вялікім. Грэкі прыпісвалі яго заснаванне Адысееву спадарожніку[1] Дыямеду і называлі Брэнтэсіем (назва ілірыйскага паходжання). Рымляне перайначылі гэта слова ў Брундызій (Brundisium), што значыць «галава аленя» (абрысы бухты сапраўды нагадваюць аленевыя рогі).

Мармуровая калона на месцы канца Апіевай дарогі.

Падчас Пунічных войнаў Брундызій і Тарэнт аказалі бязлітаснае супраціўленне арміі Ганібала. Праз гэтыя гарады ішоў увесь рымскі гандаль з Усходнім Міжземнамор’ем. У 40 г да н.э. у Брундызіі сустрэліся і прымірыліся Марк Антоній і Актавіян Аўгуст, а яшчэ праз дваццаць гадоў там памёр вялікі рымскі паэт Вергілій. Насельніцтва горада ў той час было большым, чым у наш час, — прынамсі сто тысяч жыхароў.

У Сярэднявеччы значэнне Брындызі рэзка паменшылася, а большая частка гандлю перамясцілася ў Бары. Становішча часткова выраўнялась пасля ўтварэння Сіцылійскага каралеўства (1071), і менавіта з Брындзізі адбылі ў Святую зямлю многія крыжакі. У канцы XIV ст. дынастычныя войны за валоданне Неапалем нанеслі гораду непапраўныя страты, як, зрэшты, і разбуральнае землетрасенне 1456 года.

З аб’яднаннем Італіі Брындызі пачаў развівацца як база ваенна-марскога флоту краіны; з 1866 годзе гавань і канал значна паглыбілі[2]. Спрыяла ажыўленню мясцовай эканомікі і адкрыццё Суэцкага канала ў 1869 годзе. Пасля падзення Мусаліні ў Брындзізі знаходзілася штаб-кватэра ўрада П’етра Бадолья, які абвясціў пра выхад Італіі з Другой сусветнай вайны.

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

У эканамічным плане Брындызі заўсёды моцна залежаў ад марскога гандлю. З горада ў Грэцыю ходзіць паром, вельмі папулярны сярод турыстаў. Развіты харчовая (вінаробства) і хімічная прамысловасць, ёсць нафтаперапрацоўчы завод. Праз Брындзізі праходзіць берагавая чыгунка ад Анконы да Лечэ, з адгалінаваннем на Таранта. Аэрапорт размешчаны за 5 км на поўнач ад горада.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Большая частка Брындзізі забудавана сучаснымі будынкамі; сведчанні яго старажытнай гісторыі нешматлікія. Сярод іх адно з галоўных месцаў займае антычная калона, якая пазначала канец знакамітай Апіевай дарогі. Прыморскі замак быў пабудаваны ў 1227 годзе па загадзе імператара Фрыдрыха II. Гарадскі сабор XI стагоддзя быў грунтоўна перабудаваны ў 1749 годзе. Захавалася невялікая раманская ратонда Св. Іаана (XI стагоддзе), якая належала з XII ст. ордэну Св. Труны Гасподняй. Галоўны гарадскі музей — Правінцыйны археалагічны музей імя Ф. Рыбеца, які размяшчаецца ва ўласным будынку з 1958 года.

Гарады-пабрацімы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Гамер. «Прыгоды Адысея» (празаічны пераказ): «Нестар прапанаваў тады паслаць лазутчыкаў у траянскі лагер, каб даведацца, што вырашылі траянцы — ці зноў напасці на грэкаў ці вярнуцца ў горад. Адразу выклікаўся ісці на гэту небяспечную справу Дыямед і прапанаваў каму-небудзь з герояў ісці з ім. Многія выклікаліся ісці з Дыямедам. Агамемнан загадаў Дыямеду самому выбраць сабе таварыша. Выбраў Дыямед Адысея, улюбёнца Афіны Палады. Верыў ён, што нават з полымя вернуцца яны ўдваіх цэлымі, такі хітры і вёрткі быў Адысей».
  2. Бриндизи // Военная энциклопедия / под ред. В. Ф. Новицкого[ru] [и др.]. — СПб. ; [М.] : Тип. т-ва И. В. Сытина[ru], 1911—1915.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]