Астравенскае
Выгляд
(Пасля перасылкі з Возера Астравенскае)
Астравенскае | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 131,5 м |
Даўжыня | 0,74 км |
Шырыня | 0,25 км |
Плошча | 0,15 км² |
Аб’ём | 0,00039 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 1,53 км |
Найбольшая глыбіня | 4,1 м |
Сярэдняя глыбіня | 2,6 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 0,66 км² |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Астравенскае — возера ў Беларусі, ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці, за 8 км у напрамку на поўнач ад гарадскога пасёлка Ушачы, каля вёскі Астравенец, у басейне ракі Ушача.
Плошча паверхні 0,15 км². Даўжыня 0,74 км, найбольшая шырыня 0,25 км. Найбольшая глыбіня 4,1 м, сярэдняя — 2,6 м. Даўжыня берагавой лініі 1,53 км. Аб’ём вады ў возеры 0,39 млн м³. Плошча вадазбору 0,66 км².
Схілы катлавіны вышынёй 6—8 м, на захадзе і поўдні пад лесам. Берагі зліваюцца са схіламі катлавіны, месцамі забалочаныя, на поўначы сплавінныя. Дно плоскае, сапрапелістае, мелкаводдзе пясчанае. Выцякае ручай у раку Ушача.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Республика Беларусь. Витебская область. Ушачский район: карта. Ушачи: план / Ред. Н.А. Рак, С.Н. Саратова.. — Минск: РУП «Белкартография», 2009. — 3 000 экз. (руск.)
- Ліст карты N-35-34. Выданне 1987 года. Стан мясцовасці на 1984 год. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Архівавана 6 кастрычніка 2021. (руск.)
- Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Архівавана 8 сакавіка 2021. (руск.)