Перайсці да зместу

Доўгае (возера, Шчучынскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Доўгае возера
Морфаметрыя
Даўжыня 1,1 км
Шырыня 0,68 км
Плошча 0,5 км²
Даўжыня берагавой лініі 3 км
Басейн
Выцякаюць рака Бярвенка
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Гродзенская вобласць
Доўгае возера (Беларусь)
Доўгае возера
Доўгае возера
Доўгае возера (Гродзенская вобласць)
Доўгае возера
Доўгае возера
Map

До́ўгае возера — возера ў Шчучынскім раёне Гродзенскай вобласці у басейне ракі Бярвенка, за 34 км у напрамку на паўночны захад ад Шчучына, каля вёскі Арлова Гара.

Плошча паверхні возера 0,5 км², даўжыня 1,1 км, найбольшая шырыня 0,68 км, даўжыня берагавой лініі каля 3 км. Вышыня схілаў катлавіны да 10 м. Берагі нізкія, забалочаныя, месцамі сплавінныя. Дно возера выслана сапрапелем. З Доўгага выцякае рака Бярвенка (прыток Пыранкі).

  • Доўгае возера // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).