Пыранка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Пыра́нка, Хамутоўка — рака ў Гродзенскім раёне, правы прыток ракі Котра (басейн Нёмана).

Даўжыня ракі 44 км. Плошча вадазбору 622 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 3,5 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 м/км. Пачынаецца з возера Малочнае, цячэ праз азёры Белае і Рыбніца, упадае ў Котру на поўдзень ад вёскі Гушчыцы. Ад вытоку да возера Белае называецца Xамутоўка. Асноўны прыток — рака Бярвенка. Даліна ў сярэднім цячэнні невыразная, у верхнім і ніжнім трапецападобная (шырыня 200—300 м). Пойма ў верхнім цячэнні двухбаковая, шырыня 30—40 м, у ніжнім — пераважна правабярэжная. Азёрнасць басейна 2 % (найбольшыя азёры Вераўскае, Белае, Рыбніца, Кальніца, Зацкава, Антвозера). Рэчышча ў верхнім цячэнні звілістае (шырыня 3—4 м, месцамі да 10 м), на ўчастку ніжэй возера Рыбніца да вёскі Пыра (3,2 км) каналізаванае.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 151. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (Т. 13).
  • Блакітная кніга Беларусі — Мн.: БелЭн, 1994.