Кагальнае
Кагальнае возера | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 154,3 м |
Даўжыня | 0,62 км |
Шырыня | 0,38 км |
Плошча | 0,155 км² |
Даўжыня берагавой лініі | 1,68 км |
Найбольшая глыбіня | 5,0 м |
Сярэдняя глыбіня | 2,86 м |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Кагальнае возера — возера ў горадзе Глыбокае. Адносіцца да басейна ракі Бярозаўка. Плошча — 0,15 км². Даўжыня — 0,62 км, шырыня — 0,38 км, даўжыня берагавой лініі — 1,68 км. Максімальная глыбіня — 5 м, сярэдняя — 2,86 м. Аб’ём вады ў возеры — 0,44 млн м³.
Берагі пясчаныя, часткова занятыя будынкамі. Дно каля берага пясчанае, далей глейкае. На ўсходзе ўпадаюць ручаі з азёр Бяглец і Крывое. На поўначы вцякае ручай у возера Вялікае. Возера насяляюць акунь звычайны, плотка, лешч, шчупак, лінь і г. д.
У мінулым звалася Глыбокае, на яго берагах узнік горад. Сучасная назва возера паходзіць ад яўрэйскага слова «кагал» (яўрэйская грамада).
На Кагальным возеры традыцыйна праводзяцца святы і народныя гулянні на Купалле з «хадою па вадзе», вогнішчамі, гульбішчамі і канцэртамі.