Карпікаўскае

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Возера Карпікаўскае)
Карпікаўскае
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 134,7 м
Даўжыня 1,2 км
Шырыня 0,22 км
Плошча 0,21 км²
Даўжыня берагавой лініі 2,68 км
Басейн
Плошча вадазбору 16,8 км²
Упадаюць Паловіца
Выцякаюць Паловіца
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Карпікаўскае (Беларусь)
Карпікаўскае
Карпікаўскае
Карпікаўскае (Віцебская вобласць)
Карпікаўскае
Карпікаўскае
Map

Ка́рпікаўскае, Карпінскае — возера ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, у басейне ракі Паловіца, за 17 км на поўнач ад горада Глыбокае, каля вёсак Карпікі (нежылая) і Зубкі.

Плошча паверхні возера 0,21 км², даўжыня 1,2 км, найбольшая шырыня 0,22 км. Даўжыня берагавой лініі 2,68 км. Плошча вадазбору 16,8 км². Катлавіна возера лагчыннага тыпу, моцна выцягнутая ў напрамку з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Вышыня схілаў катлавіны 5—10 м. Берагавая лінія слабазвілістая.
Праз возера працякае рака Паловіца.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 18. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
  • Республика Беларусь. Витебская область. Глубокский район: карта. Глубокое: план. — Мн.: Белкартография, 2012. — 3 000 экз. (руск.)
  • Ліст карты N-35-32. Выданне 1980 г. Адпавядае стану мясцовасці на 1983 г. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]