Войцех Каралевіч Гутэн-Чапскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Войцех Каралевіч Гутэн-Чапскі
Ляліва
Ляліва
Нараджэнне 30 красавіка 1899(1899-04-30)
Смерць 1937
Род Чапскія
Бацька Караль Эмерыкавіч Чапскі
Маці Марыя Леанціна з Пуслоўскіх[d]

Граф Войцех-Багдан-Леў Каралевіч-Янавіч-Аляксандравіч Гутэн-Чапскі (30 красавіка 1899, маёнтак Станькава, Мінскі павет, Мінская губерня, Расійская імперыя — 1937, Маскоўская вобласць, РСФСР, СССР) — прадстаўнік графскага роду Гутэн-Чапскіх. Ахвяра рэпрэсій савецкай улады ў час Вялікага тэрору (1937) у СССР.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Належаў да каталіцкага графскага роду Гутэн-Чапскіх. Нарадзіўся 30 красавіка 1899 г. у фамільным маёнтку Станькава (Мінскі павет, Мінская губерня, Расійская імперыя) у каталіцкай дваранскай сям'і графа Караля Эмерыкавіча Чапскага (1860—1904) і яго жонкі графіні Марыяі-Леанціны Пуслоўскай (1870—1965), прадстаўніцы вельмі заможнага і ўплывовага ў ХІХ ст. у Літве і Беларусі каталіцкага роду графаў Пуслоўскіх, які адносіўся да заможнай арыстакратычнай эліты як Беларусі і Літвы, так і ўсёй Расійскай імперыі.

Вучыўся ў Імператарскім вучылішчы правазнаўства ў Санкт-Пецярбургу (Расійская імперыя), але не паспеў скончыць з-за пачатку Лютаўскай рэвалюцыі (1917) у Расійскай імперыі. Паводле слоў графа Юзафа Чапскага, граф Войцех Чапскі не вельмі жадаў вучыцца ў вучылішчы правазнаўства («страшна скандаліў з-за гэтага з маці»), бегла гаварыў па-англійску, выдатна маляваў, быў неверагодна таварыскім (у пачатку Лютаўскай рэвалюцыі сышоўся з англійскімі матросамі) і вельмі набожным пры сваіх левых (сацыялістычных) поглядах.

З усталяваннем савецкай улады ў СССР, не эміграваў у Польшчу ці іншую краіну, а застаўся ў СССР. У 1937 г. быў арыштаваны супрацоўнікамі НКУС СССР і неўзабаве расстараляны (у час Вялікага тэрору). На момант арышту працаваў токарам Каломенскага завода імя Куйбышава і жыў у Каломне (Маскоўская вобласць) на Шашэйнай вуліцы, дом 78, кв.52.

Войцех Карлавіч Гутэн-Чапскі згадваецца ў Кнізе памяці ахвяр палітычных рэпрэсій жыхароў Маскоўскай вобласці.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Czapska, M. Europa w rodzinie. Czas odmieniony / M. Czapska. — Kraków : Znak, 2014. — 384 s.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]