Марыя Чапская

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Марыя Гутэн-Чапская

Марыя Гутэн-Ча́пская (польск.: Maria Czapska; 6 лютага 1894, Прага, Чэхія, Аўстра-Венгрыя11 чэрвеня 1981) — польскі гісторык, літаратар. Доктар філасофіі (1928).

З роду Чапскіх, дачка графа Ежы Эмерыкавіча Гутэн Чапскага (1861—1930) ад яго жонкі графіні Юзэфы-Леапальдзіны фон Тун-Гогенштэйн (1867—1903).

Вучылася ў Варшаўскім і Кракаўскім універсітэтах. Пасля 2-й сусветнай вайны асела ў Парыжы. Вывучала гісторыю Рэфармацыі ў Рэчы Паспалітай, літаратуру перыяду рамантызму. Аўтар кнігі «Людвіка Снядэцкая» (1938, 2-е выд. 1958). У кнізе «Еўропа ў сям'і» (1970, 2-е выд. 1989) дала шмат звестак з жыцця Эмерыка Чапскага, дэталёва апісала маёнтак Станькава. Выдала анталогію «Палякі ў СССР, 1939—1942» (1963).

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • La vie de Mickiewicz, Paris 1931
  • Ludwika Śniadecka, Kraków 1938
  • Szkice mickiewiczowskie, London 1963
  • Dwugłos wspomnień (pisane z bratem), London 1965
  • Europa w rodzinie, Paris 1970
  • Czas odmieniony, Paris 1978
  • Gwiazda Dawida, London 1975
  • Polacy w ZSRR (1939-1942), (antologia), Paris 1963
  • Ostatnie odwiedziny i inne szkice, Warszawa 2006

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]