Францішак Ксаверый Друцкі-Любецкі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Францішак Ксаверый Друцкі-Любецкі
Francišak Ksavery Drucki-Lubiecki. Францішак Ксавэры Друцкі-Любецкі (M. Gomier-Prévot, 1825).jpg
140px-Herb Druck.PNG

Нараджэнне 16 студзеня 1778(1778-01-16)[1]
Смерць 10 мая 1846(1846-05-10)[1] (68 гадоў)
Месца пахавання
Род Друцкія-Любецкія
Бацька Францішак Друцкі-Любецкі
Маці Генавефа з Алізар-Ваўчкевічаў[d]
Жонка Марыя са Сцыпіёнаў[d]
Дзеці Аляксандр Ксаверыевіч Друцкі-Любецкі
Веравызнанне каталіцтва
Член у
Адукацыя
Дзейнасць эканаміст, палітык, ваенны, міністр
Род войскаў армія
Званне правадзейны стацкі саветнік і Сапраўдны тайны саветнік
Бітвы
Узнагароды
ордэн Святой Ганны I ступені ордэн Святога Уладзіміра 3 ступені ордэн Святой Ганны 4 ступені ордэн Белага арла ордэн Святога Станіслава
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Князь Францішак Ксаверый Друцкі-Любецкі (польск.: Franciszek Ksawery Drucki Lubecki, руск.: Ксаверий Францевич Друцкий-Любецкий / Франциск-Ксаверий Друцкий-Любецкий ; 16 студзеня 1778, Пагост Загародскі, Пінскі павет, Берасцейскае ваяводства, Вялікае Княства Літоўскае, Рэч Паспалітая — 22 мая 1846, Санкт-Пецярбург, Расійская імперыя) — ваенны, гаспадарчы і палітычны дзеяч Расійскай імперыі. Гродзенскі павятовы маршалак (1809—1811), адзін з аўтараў праекту аднаўлення Вялікага Княства Літоўскага (1811), гродзенскі губернскі маршалак (1812—1815), гродзенскі губернатар (1816), (намінальна) віленскі губернатар (1816—1823), міністр фінансаў (1821—1830) Царства Польскага, аўтар праекту пабудовы Аўгустоўскага канала, сенатар (1832—1846) Расійскай імперыі — член Дзяржаўнага Савета Расійскай імперыі. Тайны саветнік (1819). Быў самым выдатным і тытулаваным прадстаўніком роду князёў Друцкіх-Любецкіх, з’яўляўся адной з самых уплывовых асоб свайго часу ў беларуска-літоўскіх губернях Расійскай імперыі[4].

Паходжанне і сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Належаў да княскага роду Друцкіх-Любецкіх. Нарадзіўся 5(16) студзеня 1778 г. у родавай сядзібе ў Пагосце-Загародскім у сям’і князя Францішка Юзафавіча Друцкага-Любецкага (каля 1735 — 1806) і яго жонкі Генавефы Алізар (1748—1784). Пры хросце ў каталіцтва атрымаў імя «Францішак-Ксаверый-Тадэвуш-Адам-Эўсебіуш», з якіх часцей за ўсё карыстаўся імёнамі «Францішак Ксаверый» ці «Ксаверый».

Ажаніўся 14 лютага 1807 г. у Пагосце-Загародскім са сваёй пляменніцай графіняй Марыяй Сцыпіён дэль Кампа (4 сакавіка 1793 — 7 красавіка 1876, Парыж), ад якой меў дзяцей:

Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

З’яўляючыся падданым Рэчы Паспалітай, ва ўзросце сямі гадоў разам са сваім братам Геранімам Францішкавічам Друцкім-Любецкім (1776—1844) быў залічаны 18 (29) чэрвеня 1784 г. на вучобу ў Сухапутны кадэцкі корпус у Санкт-Пецярбургу (Расійская імперыя). Скончыў вучобу ў 1797 г. Любімым прадметам, які ён асабліва дбайна вывучаў, была матэматыка, выкладаная ў кадэцкім корпусе знакамітым навукоўцам Леанардам Эйлерам. Паводле сямейнага падання, Ксаверый і Геранім былі аддазены бацькам на вучобу ў корпус па загаду альбо па просьбе ўплывовага рускага фельдмаршала князя Рыгора Пацёмкіна[6].

Вайсковая служба[правіць | правіць зыходнік]

Па заканчэнні вучобы ў кадэцкім корпусе 20 лістапада 1797 г. паступіў прапаршчыкам у Нізоўскі мушкецёрскі полк. Удзельнічаў у італьянскім і швейцарскім паходах Аляксандра Суворава. За адвагу ў баявых дзеяннях супраць французскіх войск каля Марэнга (П’емонт) у 1799 г. атрымаў ордэн Святой Ганны 3-й ступені і званне падпаручніка.

У 1800 г. па прычыне кантузіі выйшаў у адстаўку і пасяліўся ў сваім маёнтку Чарлёна ў Гродзенскай губерні.

Маёнткі і рэзідэнцыі[правіць | правіць зыходнік]

Атрымаў у 1806 г. пасля падзелу спадчыны свайго бацькі маёнтак Чарлёна (з фальваркамі і вёскамі) у Гродзенскім павеце, фальварак Парэміны і Ісаевічы ў Слонімскім павеце Гродзенскай губерні. За жонкай у якасці пасагу атрымаў у 1806 г. маёнтак Шчучын у Лідскім павеце (Гродзенская губерня), які пасля смерці Францішка Ксаверыя атрымаў яго сын Аляксандр Ксавер’евіч Друцкі-Любецкі (1827—1898), а пасля ўнук Уладзіслаў Аляксандравіч Друцкі-Любецкі (1864—1913).

У 1814 г. набыў сядзібу Станіславова (каля Гродна), які пасля смерці Францішка Ксаверыя атрымаў яго сын Аляксандр Ксавер’евіч Друцкі-Любецкі (1827—1898), а пасля ўнук Францішак Ксаверый Аляксандравіч Друцкі-Любецкі (1860—1918). А ў 1828 г. набыў маёнтак Балтаў (Келецкая губерня, Расійская імперыя), які пасля смерці Францішка Ксаверыя атрымаў яго сын Аляксандр Ксавер’евіч Друцкі-Любецкі (1827—1898), а пасля ўнук Аляксандр Аляксандравіч Друцкі-Любецкі (1861—1926).

Смерць і пахаванне[правіць | правіць зыходнік]

Памёр 10 (22) мая 1846 г. у Санкт-Пецярбургу (Расійская імперыя), быў пахаваны ў фамільным склепе дваран Пуслоўскіх у каталіцкім касцёле Святога Войцеха ў маёнтку Альшэва (Слонімскага павета Гродзенскай губерні), які належаў яго блізкім сваякам — дваранам Пуслоўскім.

Касцёл быў узарваны ў 1960-х гг. савецкай уладай, захаваўся толькі фрагмент сцяны храма.

Ушанаванне памяці[правіць | правіць зыходнік]

Памятная шыльда з імёнамі Францішка Друцкага-Любецкага і Людвіка Ельскага, стваральнікаў Польскага цэнтральнага банка, размешчаная на будынку Польскага цэнтральнага банка 6 мая 1998 г. Фота 2012 г.

У 1918 г. у гонар Францішка Ксаверыя Друцкага-Любецкага быў названы мінерал lubeckit (любецкіт), разнавіднасць псіламелану, знойдзены ў вёсцы Мядзянка каля Кельцаў[7].

У гонар 180-годдзя выява князя Францішка Ксаверыя Друцкага-Любецкага была 30 сакавіка 2009 г. змешчана на залатой памятнай манеце наміналам 200 злотых Польскага цэнтральнага банка[8].

Імем князя Францішка Ксаверыя Друцкага-Любецкага названы вуліцы ў польскіх гарадах Быдгашч і Кельцы.

Зноскі

  1. а б Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #122932900 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 6 мая 2014.
  2. Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #122932900 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 20 снежня 2014.
  3. Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #122932900 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  4. Раюк, А. Р. Нефармальныя сувязі паміж дваранствам Гродзенскай губерні ў 1801—1863 гг. / А. Р. Раюк // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі / Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі; навук. рэд. А. І. Лакотка. — Мінск : Права і эканоміка, 2016. — Вып. 21. — С. 240—246.
  5. ЦГИА СПб. Фонд 347. оп. 1. д. 35. с. 16.// Метрические книги Римско-католической церкви Св. Екатерины в Петербурге.
  6. Smolka, S. Polityka Lubeckiego. — Kraków, 1907. — Tom 1.
  7. Polonica wśród minerałów i skał
  8. эмісійная тэчка.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]