Войцех Седлачак
Выгляд
Войцех Седлачак | |
---|---|
Дата нараджэння | 9 верасня 1892[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 лютага 1973[1][2][…] (80 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | педагог, мастак, графік, ілюстратар, настаўнік, рысавальнік |
Вучоба |
|
Узнагароды |
Народны артыст Чэхаславакіі[d] (22 верасня 1959) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Войцех Се́длачак (чэшск.: Vojtěch Sedláček; 9 верасня 1892, Лібчані, Чэхія — 3 лютага 1973) — чэшскі жывапісец і графік.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Вучыўся ў 1911—1920 гадах у Пражскай акадэміі мастацтваў. Зазнаў уплывы А. Славічака і Я. Прэйслера. Член аб’яднанняў «Умелецкая бяседа» (1913), «Галар» (1919).
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Творчасці характэрны арыентацыя на рэалістычныя традыцыі нацыянальнага мастацтва, лірыка-эпічная манера выканання. Аўтар жывапісных кампазіцый «Валацуга» (1924), «Збор бульбы» (1934), «У вёсцы» (1941), «Восень на палях» (1952), «Восень на загуменні» (1954), графічных работ «Цыганка» (1916), «Садоўніца» (1920), «Праца ў полі» (1971). Аформіў кнігі Я. Гербена, братоў Мрштыкаў.
Зноскі
- ↑ а б в г Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
- ↑ а б в The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
- ↑ Sedláček, Vojtěch, 1892-1973 // regional database of the Municipal Library of Hradec Kralove Праверана 19 жніўня 2024.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Шунейка Я. Ф. Седлачак Войцех // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 294—295. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Войцех Седлачак
Катэгорыі:
- Нарадзіліся 9 верасня
- Нарадзіліся ў 1892 годзе
- Нарадзіліся ў раёне Градзец-Кралавэ
- Памерлі 3 лютага
- Памерлі ў 1973 годзе
- Памерлі ў Празе
- Выпускнікі Акадэміі выяўленчых мастацтваў у Празе
- Народныя артысты Чэхаславакіі
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Мастакі Чэхіі
- Графікі Чэхіі
- Выпускнікі Пражскай акадэміі мастацтваў