Яўген Феліксавіч Шунейка
Яўген Феліксавіч Шунейка | |
---|---|
| |
Дата нараджэння | 5 мая 1954 (68 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | мастацтвазнавец, мастак |
Месца працы | |
Альма-матар | |
![]() |
Яўген Феліксавіч Шуне́йка (нар. 5 мая 1954, г. Гродна) — беларускі мастацтвазнавец, мастак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1978). 3 1980 працаваў у Гродзенскім абласным навукова-метадычным цэнтры народнай творчасці, выкладаў у Рэспубліканскай школе-інтэрнаце па музыцы і выяўленчым мастацтве, з 1986 загадчык аддзела Беларускага фонду культуры. 3 1989 выкладае ў Беларускай акадэміі мастацтваў (з 1999 дацэнт, затым прафесар кафедры гісторыі і тэорыі мастацтваў).
Даследуе тэорыю і гісторыю, сучаснае беларускае мастацтва, у т.л. народнае (набіўныя тканіны). Выканаў габелены: «М. Багдановіч» (1981, Дом-музей М. Багдановіча ў Гродне), «Нараджэнне паэтаў» (1983, Дом літаратараў у Мінску), «Вясна Панямоння» (1986, гарадская бібліятэка імя Карскага ў Гродне) і інш. Адрэстаўрыраваў 200 арнаментальных матываў беларускіх народных набіванак канца XIX — пач. XX ст.
Аўтар шматлікіх мастацтвазнаўчых публікацый па праблемах асэнсавання спадчыны беларускіх мастакоў у еўрапейскім кантэксце, па пытаннях асаблівасцей мастацкага аздаблення беларускага тэкстылю, спецыфіцы мастацтва усходніх краін. Удзельнік радыё і тэлевізійных перадачах па праблемах сучаснага беларускага і замежнага мастацтва.
Выбраная бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]
- Арганізацыя вытворчасці беларускіх набіванак з XVI—XVII ст. // Помнікі мастацкай культуры Беларусі: Новыя адкрыцці. Мн., 1989.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Шунейка // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17: Хвінявічы — Шчытні. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17), ISBN 985-11-0035-8.
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся 5 мая
- Нарадзіліся ў 1954 годзе
- Нарадзіліся ў Гродне
- Выкладчыкі Гімназіі-каледжа мастацтваў імя І. В. Ахрэмчыка
- Выкладчыкі Беларускай акадэміі мастацтваў
- Выкладчыкі Беларускага гуманітарнага ліцэя імя Якуба Коласа
- Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
- Мастакі Беларусі
- Мастацтвазнаўцы Беларусі